Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Навіцкі)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1939(1939-10-21) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўную доблесць»

Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі (нар. 21 кастрычніка 1939, ст. Боркавічы, Верхнядзвінскі раён, Беларусь) — доктар гістарычных навук, прафесар, в. а. намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай рабоце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 года знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Мінскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 года старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, аддзела нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 150 прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій па праблемах грамадска-палітычнага жыцця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфесій у ХIХ—ХХ ст.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам з Я. Новікам);
  • Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
  • Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1995, 1997 (разам з Л. Лычом);
  • Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
  • Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
  • Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ стст.) — Мн., 1998;
  • Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.