Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка
Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
Род дзейнасці | педагог, палітолаг, эканаміст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка (нар. 10 сакавіка 1958) — беларускі педагог, палітолаг, менеджар-эканаміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пазней — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Працаваў у камсамольскіх органах. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута да сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Быў старшынёй Цэнтральнага Савета Беларускай піянерскай арганізацыі.
У 1987—1988 г. знаходзіўся ў Афганістане ў якасці саветніка ЦК УЛКСМ. З 1992 па 2001 год узначальваў грамадскае аб’яднанне "Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы — дзецям».
У 2001—2003 працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Балгарыі.
У снежні 2003 года назначаны на пасаду намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
З лістапада 2009 па лістапад 2019 года — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль Францыска Скарыны (2016)[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Педагогі Беларусі
- Палітолагі Беларусі
- Эканамісты Беларусі
- Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь