Уладзімір Паўлавіч Самсонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Паўлавіч Самсонаў
Дата нараджэння 10 мая 1928(1928-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 2017(2017-09-25)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, навуковы работнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Паўлавіч Самсонаў (нар.10 мая 1928, с. Ерахтур, Разанская вобласць, РСФСР — 25 верасня 2017) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (1998). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1952). У 1952—1965 гг. аграном, дырэктар МТС, старшыня райвыканкама, сакратар РК КПБ, начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах. У 1965—1974 гг. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР, у 1974—1999 гг. дырэктар НДІ земляробства і кармоў, у 1999—2002 гг. саветнік пры дырэкцыі гэтага інстытута. З 2002 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1962).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне аграбіялогіі збожжавых каласавых культур, іх насенняводства, фізіялогіі. Даследаваў дынаміку сінтэзу арганічнага рэчыва ў залежнасці ад уплыву біятычных і абіятычных умоў, характарыстыкі ўзаемасувязей і ўплыву асобных элементаў структуры ўраджаю на прадуктыўнасць расліны і аграцэнозу пры разнастайных глебавых умовах. Вызначыў асноўныя напрамкі інтэнсіфікацыі вытворчасці збожжа і прапанаваў інтэнсіўную тэхналогію вырошчвання збожжавых культур. Вывучыў уплыў экалагічных фактараў на насенную прадуктыўнасць збожжавых культур з мэтай выяўлення найбольш прыдатных зон насенняводства. Распрацаваў сістэму прамысловага насенняводства, якая адпавядае біялагічным, арганізацыйным і эканамічным патрабаванням насеннай справы.

Аўтар звыш 240 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 4 вынаходстваў.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Повышение эффективности травяных культур. Мн., 1973 (разам з Я.Ківейша).
  • Научные основы интенсивных технологий возделывания зерновых в БССР. Вильнюс, 1987.
  • Научная концепция возделывания зерновых колосовых культур в БССР. Мн., 1988.
  • Асновы аграноміі. Мн.: Ураджай, 1999 (у сааўт.).
  • Лён Беларуси. Мн., 2003 (у сааўт.).

Зноскі

  1. http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/samsonov/index.htm Праверана 4 кастрычніка 2017.