Уладзімір Паўлавіч Трафіменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Трафіменка
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 красавіка 1944(1944-04-04)
Дата смерці 17 кастрычніка 2021(2021-10-17) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер
Член у
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Паўлавіч Трафіменка (4 красавіка 194417 кастрычніка 2021) — беларускі дызайнер, спецыяліст у прамысловым дызайне i мастацтве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1975) па спецыяльнасці «мастак-канструктар». Працаваў у галіне прамысловага дызайну на розных прадпрыемствах Мінска. У 1973—1978 гадах браў значны удзел у стварэнне асартыменту ВА «Луч» — мужчынскіх, жаночых, дзіцячых і іншых гадзіннікаў «Луч», распрацоўкі абаронены патэнтамі і атрымалі медалі ВДНГ СССР. Таксама У. П. Трафіменкам распрацаваны вежавы гадзіннік на адміністратыўным будынку ВА «Луч».

У 1987 годзе прыняты у Саюз дызайнераў СССР. З 1989 года член Савета Беларускага саюза дызайнераў, пэўны час намеснік прэзідэнта гэтай арганізацыі. З 1990 года ўзначальваў ТАА «Сэнс-Тэхна», якое з 1996 года распрацоўвае і вырабляе навукаёмістае абсталяванне ў галіне рэнтгенаграфіі і спектраметрыі, адзначана міжнароднымі ўзнагародамі. 

У 1999—2002 гадах быў членам Ваенна-геральдычнай камісіі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле эскізаў У. П. Трафіменкі выраблена значная колькасць дзяржаўных узнагарод і іншых знакаў. Браў актыўны ўдзел у рабочай групе па пераглядзе статуса і вонкавага выгляду дзяржаўных узнагарод па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Жыў і працаваў у Мінску. Памёр 17 кастрычніка 2021 года[1].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]