Уладзімір Пятровіч Адаскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Адаскевіч
Дата нараджэння 29 верасня 1956(1956-09-29) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера дэрматалогія і венералогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1996)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2000)
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Уладзiмiр Пятровiч Адаскевiч (нар. 29 верасня 1956, пас. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2000). Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка і лячэнне распаўсюджаных хранічных дэрматозаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979; дактарантура, спецыяльнасць «Кожныя і венерычныя хваробы», 1995).

Выкладчык Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 1979 года, кафедра дэрматавенералогіі, з 1997 года — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў дэрматалогіі; хваробы прыдаткаў скуры; алергадэрматозы; дэрматозы твару; фізіятэрапія ў дэрматалогіі; змешаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003), памятныя медалі Польскага дэрматалагічнага таварыства (2001, 2014), бронзавы знак Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (2012), званні «Ганаровы доктар медыцыны Польскага дэрматалагічнага таварыства» (2014), «Ганаровы член Балтыйскай асацыяцыі дэрматавенеролагаў» (2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адаскевіч Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Адаскевич Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]