Уладзімір Пятровіч Пакроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Пакроўскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1929(1929-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1987(1987-03-14) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Пятровіч Пакроўскі (9 жніўня 1929, Мсціслаў — 14 сакавіка 1987, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе пасля заканчэння Мсціслаўскага фабрычна-завадскога вучылішча сувязі быў размеркаваны на працу ў Оршу манцёрам.

З 1948 года прызваны на службу ў Савецкую армію. Пасля заканчэння тэрміну службы вярнуўся на раённы вузел сувязі. Абслугоўваў лініі сувязі Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Аршанскага раёнаў.

Першым у Беларусі прапанаваў новы спосаб зрошчвання кабеляў сувязі і мантажу муфт, што значна павысіла якасць сувязі. Навучыў сваёй прафесіі больш за трыццаць маладых рабочых.

За высокія дасягненні ў працы і наватарства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Пакроўскаму Уладзіміру Пятровічу ў 1974 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Узнашароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пакроўскі Уладзімір Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Покровский Владимир Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 293.
  • Покровский Владимир Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 180.
  • Королёв, Г. «Связь работает нормально» / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 260.