Уладзімір Пятровіч Платонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Пятровіч Платонаў
Дата нараджэння 1 снежня 1939(1939-12-01) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера Алгебра, тэорыя лікаў, Алгебраічная геаметрыя, Крыптаграфія і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Пятровіч Платонаў (нар. 1 снежня 1939, вёска Стайкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; член-карэспандэнт з 1969), акадэмік АН СССР (1987), Расійскай АН (1991), член Хенаньскай акадэміі навук (1990), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), прафесар (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Cкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). У 1963—1971 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977—1992 гадах дырэктар гэтага інстытута. У 1987—1992 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, у 1992—1996 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай АН і Матэматычнага інстытута імя В. А. Сцяклова РАН. Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР (1988—1991), галоўны рэдактар часопіса Даклады АН БССР (1987—1992). Член Прэзідыума АН СССР (1989—1991). У 1989—1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1985—1990 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай тэорыі лікаў, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры, прыкладной алгебры і крыптаграфіі. Вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў. Даследаваў лакальна-глабальны прынцып, згодна з якім будова груп, зададзеных над арыфметычнымі палямі, вызначаецца будовай іх лакалізацый над адпаведнымі папаўненнямі. Даказаў асноўную апраксімацыйную тэарэму для лінейных груп з канечным лікам утваральных. Адкрыў новы лакальна-глабальны прынцып для функцыянальных гіперэліптычных палёў, акрэсленых над полем алгебраічных лікаў. Сумесна з вучнямі вырашыў праблему рацыянальнасці для групавых алгебраічных разнастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі; пабудаваў тэорыю канечнамерных гензеленых цел; рашыў праблему Гротэндыка аб праканечных папаўненнях груп і праблему цвёрдасці для арыфметычных падгруп алгебраічных груп з радыкалам; развіў мультыплікатыўную тэорыю канечнамерных цел; рашыў праблему арыфметычнасці для поліцыклічных груп; развіў новы падыход да кангруэнц-праблемы, заснаваны на аналізе камбінаторных уласцівасцей арыфметычных груп.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Теория алгебраических линейных групп и периодические группы // Известия АН СССР. Cерия математическая. 1966. Т.30. №3.
  • Проблема сильной аппроксимации и гипотеза Кнезера-Титса для алгебраических групп // Там же. 1969. Т.33. №6.
  • Проблема Таннака-Артина и приведенная К-теория // Там же. 1976. Т.40. №2.
  • Алгебраические группы и теория чисел. М.: Наука, 1991 (разам з А.С. Рапінчуком).
  • Linear preserver problems and algebraic groups // Mathemat. Annalen. 1995. Vol.303.