Уладзімір Пятровіч Саўко
| Нарадзіўся |
1963 |
||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Памёр | 20 сакавіка 2023 | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Уладзімір Пятровіч Саўко (1963, Карэлічы, Беларусь — 20 сакавіка 2023) — беларускі гандбаліст, трэнер.
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Карэлічы на Гродзеншчыне, дзе рабіў першыя гандбольныя крокі. Брамніка запрыкмеціў Анатоль Мяшкоў і ў 1980, па сканчэнню школы, запрасіў у брэсцкі «Педінстытут». Там ён вучыўся і гуляў да 1986 года, а потым вярнуўся ў Гродна і заваяваў золата чэмпіянату БССР у складзе «Прагрэсу». Але неўзабаве зноў апынуўся ў «Педінстытуце».
У 1990 стаў адным з першых легіянераў у беларускім гандболе — адправіўся выступаць за АЗС з горада Белай Падляшскай. Пазней гуляў у Польшчы за клубы з Пулаваў і Радама, а кар’еру скончыў досыць позна — у 39 гадоў. Пры гэтым паралельна ўжо пачынаў трэніраваць. У 2002 годзе, калі браты Мяшковы ў памяць пра бацьку заснавалі ў Брэсце БГК, Уладзіміра Саўко запрасілі ўстаць у руля новай каманды.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Карэлічах
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Ігракі ГК Бяла Падляска
- Ігракі ГК Азоты-Пулавы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гандбалісты паводле алфавіта
- Гандбалісты Беларусі
- Гандбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ГК Вікторыя-Бярэсце
- Трэнеры БГК імя Мяшкова
- Ігракі ГК Педінстытут Брэст
- Ігракі ГК Прагрэс Гродна