Уладзімір Расціслававіч Гардзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Гардзін
Дата нараджэння: 6 (18) студзеня 1877[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 мая 1965(1965-05-29)[2][1][3] (88 гадоў) ці 28 мая 1965(1965-05-28)[4] (88 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Жонка: Таццяна Дзмітрыеўна Булах-Гардзіна[d]
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, ваенны, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог, настаўнік
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1939
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Народны артыст СССР— 1947 Народны артыст РСФСР— 1935
IMDb: nm0306723

Уладзімір Расціслававіч Гардзін (18 студзеня 1877, Цвер — 28 мая 1965, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Народны артыст СССР (1947).

Творчую дзейнасць пачаў у 1898 годзе ў правінцыяльных тэатрах, у 1904—1905 гадах акцёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), потым Маскоўскага тэатра Корша. Сярод роляў: Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Фёдара Дастаеўскага), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Льва Талстога). З 1913 года працаваў у кіно. Атрымаў вядомасць як рэжысёр і сцэнарыст фільмаў-экранізацый «Ганна Карэніна» і «Крэйцарава саната» (абодва 1914 года), «Вайна і мір» (1915, разам з Я.Пратазанавым; усе паводле Льва Талстога), «Дваранскае гняздо» і «Напярэдадні» паводле Івана Тургенева (абодва 1915). У 1919 годзе аснаваў і быў кіраўніком 1-й Дзяржкінашколы (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі). Паставіў фільмы: «Дзевяноста шэсць» (1919), «Паэт і цар» (1927), «Кастусь Каліноўскі», «Чатырыста мільёнаў» і «Песня вясны» (усе 1928). Зняўся ў фільмах «Сустрэчны» (1932), «Іудушка Галаўлёў» (1934), «Канцэрт Бетховена» (1936).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. Vladimir Gardin // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 20 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]