Уладзімір Расціслававіч Мядзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Расціслававіч Мядзінскі
руск.: Владимир Ростиславович Мединский
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сцяг
з 24 студзеня 2020
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Сцяг Міністр культуры Расійскай Федэрацыі Сцяг
21 мая 2012 — 15 студзеня 2020
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік Аляксандр Аляксеевіч Аўдзееў
Пераемнік Вольга Барысаўна Любімава

Нараджэнне 18 ліпеня 1970(1970-07-18) (53 гады)
Сміла, Чаркаская вобласць, УССР, СССР
Партыя Адзіная Расія
Член у
Адукацыя МДІМА
Навуковая ступень
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Прафесія палітык, дзяржаўны дзеяч
Дзейнасць журналіст, палітык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, блогер, гісторык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Месца працы
Узнагароды
Сайт medinskiy.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Расціслававіч Мядзінскі (руск.: Владимир Ростиславович Мединский; 18 ліпеня 1970, Сміла, Чаркаская вобласць, УССР, СССР) — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

У 1992 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. З 1994 па 2012 Уладзімір Мядзінскі адначасна з асноўнай працай выкладаў у МДІМА.

З 1992 па 1998 быў дырэктарам ЗАТ "Карпарацыя Я". З 1998 па 1999 год быў дырэктарам дэпартамента Міністэрства па падатках і зборах Расійскай Федэрацыі. З 1999 па 2000 год кіраваў выбарчым штабам блока "Айчына — Уся Расія". З 2002 года па 2004 год быў кіраўніком выканкама Маскоўскай арганізацыі "Адзінай Расіі". У 2003 годзе абраўся ў Дзяржаўную Думу IV склікання. У 2007 годзе стаў дэпутатам ужо V скліканні Дзяржаўнай Думы. 21 мая 2012 года быў назначаны на пасаду міністра культуры Расійскай Федэрацыі, ад якой быў вызвалены 15 студзеня 2020 года, але ўжо 24 студзеня 2020 года назначаны памочнікам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

У лютым і сакавіку 2022 года Уладзімір Мядзінскі ўдзельнічаў з расійскага боку як кіраўнік дэлегацыі ў перамовых паміж Расіяй і Украінай звязаных з расійскім уварваннем ва Украіну, якія праходзілі ў Беларусі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]