Уладзімір Рыгоравіч Ісачанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Ісачанка
Дата нараджэння 16 мая 1925(1925-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 2011(2011-10-30) (86 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Уладзімір Рыгоравіч Іса́чанка (нар. 15[1], або 16 мая 1925[2], г. Гомель — 30 кастрычніка 2011) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1998). Член Саюза архітэктараў СССР (1967), Беларускага саюза архітэктараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе баец батальёна знішчальнікаў г. Гомеля. У 19411942 гадах рабочы калгаса «Ніжнія Сергі» Свярдлоўскай вобласці. У 1943-50 гадах радавы, старшы сяржант у складзе 4-й, 6-й і 10-й інжынерна-сапёрных брыгад Савецкай Арміі. У 19501951 гадах інспектар кватэрна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі[3]. Член КПСС з 1947 года.

З 1951 года працаваў старэйшым архітэктарам, а пасля галоўным архітэктарам Ваенпраекта № 92 ЧБВА[2]. Скончыў у 1958 годзе БПІ[2].

Член Саюза архітэктараў з 1967 года. У 19671974 гадах начальнік упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама — галоўны архітэктар вобласці[3]. Шмат у чым дзякуючы ініцыятыве Уладзіміра Рыгоравіча Ісачанкі ўдалося захаваць гістарычны цэнтр Гродна, у якім паводле генплана 1963 года прадугледжваўся знос старой забудовы ад Савецкай плошчы да вул. Ажэшка. Упершыню ў беларускай практыцы былі аб’яднаны высілкі гісторыкаў архітэктуры і праектыроўшчыкаў. Гістарычнае ядро Гродна стала разглядацца як цэласнае горадабудаўнічае ўтварэнне, яго планіроўка і забудова падлягалі ахове з наступным развіццём на аснове архітэктурнай пераемнасці[4].

У 19742010 гадах працаваў у БелНДІПгорадабудаўніцтва: галоўны спецыяліст па архітэктуры, в. а. намесніка дырэктары па архітэктуры, галоўны архітэктар праектаў[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Штаб Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання на Цэнтральнай плошчы Барысава
Турысцкая база «Ждановічы»
Дом афіцэраў у Лідзе

Асноўныя работы: адміністрацыйны будынак[d] на Цэнтральнай плошчы Барысава (19541957), дамы афіцэраў у Лідзе (19541956), Баранавічах (19581960), Мінску (Уручча; 1968; паўтораны ў Тбіліскай і Свярдлоўскай ваенных акругах), Мазыры (19661969), Гродне (19671974), лёгкаатлетычны манеж ва Уруччы (1976, у сааўтарстве), прафілакторый у Наваполацку (1982), Палац культуры ў Лідзе (19791994)[2][3], лёгкаатлетычны манеж Мінск-Усходні (1967—1976; паўтораны ў Саратаве і Ліпецку); прафілакторый-санаторый у Наваполацку (19781980; паўтораны ў Гродне і пад Мінскам (1995—1997)); турысцкая база БВА ў Ждановічах (1967—1970)[3].

генеральныя і дэталёвыя планы гарадоў гарадоў Ліда (1991—1993), Ашмяны (1990—1991), Жалудок (1990), Рось (1991−1992), Ваўкавыск (1991—1992), Казлоўшчына (1992), Свіслач (1992—1994), АстравецГудагай (1993), Поразава (1994), Бярозаўка (1993—1995), Радунь (1994), Воранава (1995), Краснасельскі (1995), Шчучын (1996), Краснаполле (1996), Слонім (1997), Тураў (1998), Чэрыкаў (2000), Слаўгарад (2002), Гродна (2003), Аўгустоўскі канал (2004). Дэталёвыя планы гарадоў Ліда-Паўднёвы ўсход (1973), Ліда-Поўнач, I этап (1995), Слонім-Паўночны Захад (1997) , Рось (1992), Жлобін-Поўнач (1992), Жлобін-Лебядзёўка (1993), Жлобін-Дняпроўскі (1997), Жлобін—Цэнтральная плошча (1993), Жлобін—Прывакзальная плошча (2000), Гродна — Дзевятоўка (2004). Гродна — гістарычны цэнтр (2005).

Удзельнічаў у распрацоўцы Прагнозаў тэрытарыяльнага развіцця дзевяці гарадоў (1992), Схемы тэрытарыяльнай арганізацыі: Свіцязянскага заказніка (2002), Аўгустоўскага канала (тэрытарыяльная арганізацыя і інвестыцыйныя праекты 2004, праект ахоўных зон, 2005), Гродзенскага раёна (2006), Гродзенскай вобласці (2008), Прыгранічнай зоны «Тры Пушчы» (2006)[3].

Аўтар звыш 50 публікацый і навуковых прац, звязаных з распрацоўкай будаўнічых нормаў і правілаў, палажэнняў і рэкамендацый, экспертызай заканадаўчых і нарматыўных дакументаў, у т.л. «Рэкамендацыі па распрацоўцы праектаў раённай планіроўкі адміністрацыйных раёнаў» (Мінскі філіял ЦНДІПГорадабудаўніцтва, 1975); «Рэкамендацыі па планіроўцы раёнаў індывідуальнай забудовы ў гарадах і гарадскіх пасёлках (ОП 10-83)» (БелНДІПгорадабудаўніцтва, 1983); інструкцыя «Аб парадку планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу Беларускай ССР. РКН-46-80 (Дзяржбуд БССР, 1984, 1990); Праект Закона аб архітэктуры і горадабудаўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь» (Камісія Вярхоўнага Савета РБ, 19901992). «Праграма тэрытарыяльнай арганізацыі прыгранічных зон Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча». НИР 60н.94. (1994-96). Укараненне новай тэхналогіі распрацоўкі Рэгіянальнага плана Гродзенскай вобласці на аснове лічбавых карт (2001)[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Айчыннай вайны II ст. (1985); граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1980), 16-ю медалямі. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1998)[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дачку Ладу Уладзіміраўну Ісачанка[3].

Зноскі

  1. Свет души и таланта. Памяти В. Г. Исаченко (15.05.1925 — 30.10.2011) / Ю. Н. Кишик // Архитектура и строительство. — 2012. — № 1. — С. 49.
  2. а б в г Ісачанка Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  3. а б в г д е ё ж з Исаченко Владимир Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. Юрий Кишик. Главный архитектор. К 80-летию В. Г. Исаченко.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]