Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў
Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў | |
---|---|
Нараджэнне |
23 чэрвеня 1893 |
Смерць |
снежань 1942 (49 гадоў) |
Партыя |
Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў (23 чэрвеня 1893, Арлоўская вобласць, Расія — снежань 1942, Іванаўскі раён, Пінская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскага раёна ў гады вайны. Член КПСС з 1941. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Пінская гарадская акруга.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Грамадзянскай вайны разам з сям’ёй пераехаў у г. Лунінец, працаваў у паравозным дэпо. З 1921 года і да вызвалення Заходняй Беларусі працаваў на запалкавай фабрыцы ў г. Пінск, удзельнічаў у барацьбе працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Пасля верасня 1939 года быў вылучыны дэлегатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Праз некаторы час выбралі дэпутатам Пінскага гарсавета, а ў сакавіку 1940 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Восенню 1942 года ўзначаліў партызанскі атрад імя Лазо. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны партызанскія групы Шыша, імя Суворава і імя Чапаева.
Загінуў за суткі да наступления новага 1942 года паміж вёскамі Мохра і Зялёнае Калена Іванаўскага раёна[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем У. Р. Нямытага названая вуліца ў г. Пінск. 7 мая 1977 года рашэннем Пінскага гарвыканкама На будынку вытворчага аб’яднання «Пінскдрэў», куды ўваходзіць запалкавая фабрыка, дзе ён працаваў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ГАРЭЛА ЗЯМЛЯ ПАД НАГАМІ АКУПАНТАЎ (ПРАЦЯГ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022. Праверана 12 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вуліца ў Пінску — у гонар лунінчаніна Архівавана 12 студзеня 2022.
- Знаменитые уроженцы Пинска