Уладзімір Самойлавіч Горавіц
Уладзімір Самойлавіч Горавіц (18 верасня (1.10). 1904, Кіеў — 5 лістапада 1989, Нью-Ёрк) — амерыканскі піяніст. Вучыўся ў У. В. Пухальскага, С. Тарноўскага і Ф. М. Блуменфельда ў Кіеўскай кансерваторыі, пасля заканчэння (1921) канцэртаваў у розных гарадах Савецкага Саюза. З 1925 года жыў за мяжой, з 1928 года ў Нью-Ёрку. У 1936-38 і ў 1953-64 не выступаў з-за хваробы і жыў пераважна ў Швейцарыі; шмат запісваўся на грампласцінкі, не канцэртуючы. У 1965 годзе з поспехам аднавіў выступленні. Горавіц — адзін з найбуйнейшых піяністаў свету. Яго гульня адрозніваецца стыхійнай дынамічнасцю, выключнай віртуознасцю. Праславіўся выкананнем канцэртаў — П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, С. С. Пракоф’ева, творамі Ліста і яго віртуозных транскрыпцый, некаторыя з іх (у т. л. «Танцы смерці» К. Сен-Санса). Аўтар фартэпіяннай фантазіі на тэмы оперы «Кармэн» Бізэ, шэрагу парафраз і транскрыпцый.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Vladimir Horowitz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vladimir Horowitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на Манументальных могілках (Мілан)
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве