Уладзімір Станіслававіч Агрызка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Станіслававіч Агрызка
укр.: Володимир Станіславович Огризко
міністр замежных спраў Украіны[d]
18 снежня 2007 — 3 сакавіка 2009
Папярэднік Арсеній Пятровіч Яцанюк
Пераемнік Уладзімір Хандогій[d]
міністр замежных спраў Украіны[d]
31 студзеня 2007 — 21 сакавіка 2007
Папярэднік Барыс Іванавіч Тарасюк
Пераемнік Арсеній Пятровіч Яцанюк

Нараджэнне 1 красавіка 1956(1956-04-01) (67 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
ордэн Трох Зорак ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Cross of Ivan Mazepa Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса Order of Merit of Portugal
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Станіслававіч Агрызка (1 красавіка 1956, Кіеў, УССР) — украінскі палітык і дыпламат, Міністр замежных спраў Украіны (20072009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Рэфэрент-перакладчык з нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і англійскай мовамі.

  • З 1978 — аташэ аддзела прэсы Міністэрства замежных спраў (МЗС) УССР.
  • З 1980 — трэці сакратар гэтага аддзела.
  • З 1981 служыў ва Узброеных сілах СССР.
  • З 1983 — ізноў 3-і сакратар аддзела прэсы МЗС.
  • З 1985 — другі сакратар гэтага аддзела.
  • З 1988 — першы сакратар аддзела галоўнага дарадніка МЗС УССР.
  • У 1991 — дараднік гэтага аддзела.
  • З 1991 — дараднік аддзела палітычнага аналізу і каардынацыі МЗС Украіны.
  • З 1992 — дараднік — выканаўца абавязкаў дарадніка-пасланца пасольства Украіны ў Германіі.
  • З 1993 — дараднік-пасланец пасольства Украіны ў Аўстрыі.
  • З 1994 — дараднік-пасланец пасольства Украіны ў Германіі.
  • З 1996 — кіраўнік праўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.
  • З 1999 — пасол Украіны ў Аўстрыі і сталы прадстаўнік Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене.
  • З 2004 — пасол па адмысловых даручэннях МЗС Украіны.

З лютага 2005 года — першы намеснік міністра замежных спраў Барыса Тарасюка. Лічыцца яго аднадумцам, прыхільнікам празаходняга знешнепалітычнага курсу.

30 студзеня 2007 года, пасля адстаўкі Тарасюка, Уладзімір Агрызка быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала негатыўнае стаўленне ва ўладаў Расіі, а расійскі палітолаг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007 года, што «Уладзімір Агрызка ненавідзіць Расію і расіян». Пасля прызначэння міністрам Арсенія Яцанюка Агрызка застаўся яго першым намеснікам.

З 18 снежня 2007 года па 3 сакавіка 2009 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі.

Зноскі