Уладзімір Казіміравіч Стукаліч
Уладзімір Казіміравіч Стукаліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1918 (61 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Альма-матар | |
![]() |
Уладзімір Казіміравіч Стукаліч (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер Екабпілс, Латвія — 18 кастрычніка 1918, Віцебск; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкай сям'і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гг. на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.
Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.
У лютым 1891 г. да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 г. У 1891 г. выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 г. пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 г. пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.
Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК[1].
Зноскі
- ↑ Рудовіч, С. С. Беларускі народны саюз / С. С. Рудовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 450.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Белоруссия и Литва: Очерки из истории городов в Белоруссии. — Витебск, 1891 (1893, 1894);
- Мальцевские заводы. — Витебск, 1894;
- Краткая заметка о белорусском наречии. — Витебск, 1895;
- Н. Я. Никифоровский: Странички из недавней старины города Витебска. — Витебск, 1900;
- М. Ковалевский: Экономический строй России. — Витебск, 1901;
- К вопросу об устройстве университета в Витебске. — Витебск, 1903;
- А. П. Сапунов: К 25-летию его ученой и литературной деятельности. — Витебск, 1905;
- Н. Я. Никифоровский: 1845—1910 годы. — Витебск, 1910
і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Падліпскі А. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993.
- Падліпскі А. М. Стукаліч Уладзімір Казіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Подлипский А. М. Витебская Александровская гимназия. — Витебск, 1994. — 1500 экз. (руск.)
- Уладзімір Стукаліч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Уладзімір Казіміравіч Стукаліч на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Екабпілсе
- Заходнерусізм
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Гісторыкі Беларусі
- Расстраляныя ў Беларусі