Уладзімір Сцяпанавіч Бажэнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сцяпанавіч Бажэнаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1917(1917-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1968(1968-02-05) (50 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Сцяпанавіч Бажэнаў (10 сакавіка 1917, г. Гомель — 5 лютага 1968) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Куйбышаўскую ваенна-медыцынскую акадэмію (паскораны курс, кваліфікацыя «Заўрад-урач», 1941), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1953, у 1954—1956 — асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, з 1956 — кафедры шпітальнай хірургіі, з 1965 — загадчык кафедры), адначасова ў Віцебскай абласной процітуберкулёзнай бальніцы (1951—1957, загадчык хірургічнага аддзялення).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне электрычнай стымуляцыі сэрца пры поўнай атрыявентрыкулярнай блакадзе; хірургічнае лячэнне туберкулезу лёгкіх.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полная атриовентрикулярная блокада сердца и ее лечение электрической стимуляцией и хирургическим методом : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / В. С. Баженов. — Витебск, 1967.
  • Интра- и экстраплевральный пневмолиз при лечении деструктивных форм легочного туберкулеза : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. С. Баженов. — Витебск, 1956.
  • Бажэнаў Уладзімір Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 591. — 656 с.: іл., карты.