Уладзімір Сцяпанавіч Даўляшэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сцяпанавіч Даўляшэвіч
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 14 лістапада 1956(1956-11-14)
Памёр 2018
Грамадзянства
Альма-матар

Уладзімір Сцяпанавіч Даўляшэвіч (14 лістапада 1956, г. Ашмяны — 2018) — беларускі матагоншчык. Майстар спорту СССР па матацыклетным спорце (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу № 2 у Ашмянах (1974), Ашмянскае СПТВ-18 (1975), Беларускі політэхнічны інстытут (1988).

Служыў у Савецкай арміі (1975—1977). Працаваў вадзіцелем у аўтабазе № 13, інструктарам-метадыстам па спорце ў Ашмянскай аўташколе (1977—1988), дырэктарам спартыўна-тэхнічнага клуба пры раённым аграпрамысловым аб’яднанні (1988—1993), трэнерам па мотаспорце ў Мінскай федэрацыі аўтамотаспорту. Шасціразовы чэмпіён Беларусі, заняў 5-е месца на чэмпіянаце СССР (Кішынёў, 1983). Падрыхтаваў майстроў спорту А. І. Гіруця, С. М. Квяткевіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 35.
  • Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 582.