Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Анатольевіч Малашка | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Леанідавіч Піневіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Васільевіч Краўцоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1973[1] (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (2006) | ||||||
Дзейнасць | урач, анколаг, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач, міністр | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік (нар. 8 студзеня 1973, Гродна) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2].
22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[3].
Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыі[7].
Кур’ёзныя выпадкі[правіць | правіць зыходнік]
- Наведваючы прадпрыемства «Гродна Азот», Уладзімір Каранік заявіў, пра тое, што збіты падчас акцый пратэсту ў Беларусі супрацоўнікамі АМАП 16-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў коме, «атрымаў у морду», таму што быў атручаны «псіхатропамі». Аднак адвакат падлетка абверг словы губернатара заявіўшы, што ў арганізме хлопца не было ні алкаголю, ні наркатычных рэчываў. Дакументальна гэта адлюстравана ў эпікрызе і гісторыі хваробы[8].
- 9 мая 2021 года на мітынгу, які быў прысвечаны Дню Перамогі, Уладзімір Каранік заявіў, што «Менавіта пад гэтым сцягам [маецца на ўвазе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь] мы з’ядналі краіну» і «ўзялі Берлін». Аднак, сцяг Беларускай ССР, які з’яўляецца мадыфікацыяй сучаснага сцяга, быў зацверджаны толькі ў 1951 годзе[9].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Айчыны ІІІ ступені (2020)[10].
Зноскі
- ↑ а б в г д е https://minsknews.by/ministrom-zdravoohraneniya-stal-vladimir-karanik-chem-on-izvesten/
- ↑ Владимир Караник назначен министром здравоохранения 11.06.2019. // БелТА
- ↑ Лукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (руск.). Meduza (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ «Ну, естественно, в морду получил» — Караник рассказал рабочим «Гродно-Азота» про 16-летнего протестующего под психотропами. Но в медсправке все не так (руск.)(недаступная спасылка). Telegraf.by (27 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Караник: 9 Мая - праздник, неподвластный времени (руск.). БелТА (9 мая 2021). Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Анколагі Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС