Уладзімір Сцяпанавіч Садзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Сцяпанавіч Садзін
Фатаграфія
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1924(1924-03-19)
Месца нараджэння: Чыркова, Лунінскі раён(руск.) бел., Пензенская вобласць, Расія
Дата смерці: 23 лютага 2010(2010-02-23) (85 гадоў)
Месца смерці: Слуцк
Род дзейнасці: мастак
Вучоба: Усесаюзны Дом народнай творчасці[ru]
Уплыў на: Уладзімір Басалыга, Міхаіл Басалыга, Уладзімір Акулаў, Георгій Скрыпнічэнка, Уладзімір Цэслер
Узнагароды: Ордэн Айчыннай вайны 2 ступеніМедаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Уладзімір Сцяпанавіч Садзін (19 сакавіка 1924, Чыркова, Лунінскі раён(руск.) бел., Пензенская вобласць, Расія[1] — 23 лютага 2010, Слуцк) — беларускі мастак. Выдатнік народнай адукацыі (1985), Заслужаны работнік культуры БССР (1985), член Беларускага саюза мастакоў (1964), ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Расіі. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1940) навучаўся ў фабрычна-завадской школе, атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамабіляў. Працаваў у Ташкенце[2].

У 1942 годзе прызваны ў войска. Служыў у артылерыйскіх частках. Удзельнік баявых дзеянняў на Курскай дузе, ва Украіне, Беларусі і Усходняй Прусіі[2].

З 1945 года да самай смерці жыў Слуцку[3], займаўся творчасцю і мастацкай педагагічнай дзейнасцю ў студыі пры мясцовым Доме культуры.

Скончыў завочнае аддзяленне малявання і жывапісу Усесаюзны Дом народнай творчасці[ru] ў Маскве (1953). Выкладчыкамі яго былі Р. Закін, А. Зэдэлер. Таксама на творчую манеру мастака аказалі ўплыў У. А. Фаворскі, Ю. М. Непрынцаў, М. М. Жукаў.

Уладзімір Садзін выгадаваў цэлую плеяду мастакоў, у тым ліку братоў Уладзіміра і Міхаіла Басалыг, Георгія Скрыпнічэнку, Уладзіміра Голуба, Уладзіміра Цэслера, Уладзіміра Акулава, Уладзіміра Суздальцава, Ігара Ціткоўскага, Аляксандра Рубца і іншых[4].

Памёр 23 лютага 2010 года. Пахаваны ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар графічных (у тэхніцы лінагравюры) і жывапісных твораў. Стварыў больш за тысячу работ. Многія з іх цяпер знаходзяцца ў музеях Беларусі, ЗША, В'етнама, Расіі, Казахстана, Японіі, Германіі, Англіі, Ірландыі і іншых краін[3].

Займаўся кніжнай графікай. Ім створаны экслібрысы для для слуцкага настаўніка і краязнаўцы Рыгора Родчанкі, Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі, а таксама для літаратурнага крытыка Рыгора Шкрабы, гімнасткі Нэлі Кім, касманаўта Уладзіміра Кавалёнка, калекцыянера і кіраўніка Міжнароднага клуба экслібрысістаў прафесара Петэра Майера і шэраг іншых[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Уладзіміра Садзіна носіць мастацкая галерэя ў Слуцку, якая з'яўляецца філіялам Слуцкага краязнаўчага музея.

Зноскі

  1. Садзін Уладзімір Сцяпанавіч
  2. 2,0 2,1 Умер Владимир Степанович Садин (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Да юбілею мастака, імя якога носіць галерэя
  4. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.
  5. Адзнакі кніжных скарбаў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
  • Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]