Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер
| Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 5 снежня 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 студзеня 2017 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Род дзейнасці | мастак па шкле |
| Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкае шкло[d] |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер (5 снежня 1931, Ананьеў, Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[d] — 2 студзеня 2017, Бярозаўка, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1990). Муж Л. М. Мягковай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 снежня 1931 года ў г. Ананьеў Малдаўскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
У 1952 годзе скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча[1].
У 1959 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Мастацкая кераміка, мастацкая апрацоўка шкла»[1].
У 1959 годзе па размеркаванні быў накіраваны на шклозавод «Нёман» у Бярозаўку, дзе працаваў да 2000 года, у тым ліку ў 1966 па 1973 гадах — на пасадзе галоўнага мастака. Узначальваў мастацкі аддзел, мастацка-эксперыментальную лабараторыю завода.
Памёр 2 студзеня 2017 года ў г. Бярозаўка Гродзенскай вобласці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуючы на шклозаводзе «Нёман», стварыў больш за тысячу вырабаў са шкла, большасць з якіх была ўкаранёна ў масавую вытворчасць і выпускаецца ў цяперашні час. У вольны час займаўся жывапісам і графікай, работы экспанаваліся ў музеях, на шматлікіх міжнародных выставах, гандлёва-прамысловых кірмашах.
З 1960 года — удзельнік мастацкіх выстаў[1].
Творы захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Лідскага гісторыка-мастацкага музея, гістарычнага музея ў Смаленску, музея прыкладнога мастацтва ў Санкт-Пецярбургу, музея-сядзібы Кускова, музея шкла ў Даніі, у прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Германіі, ЗША і Польшчы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Творы Уладзіміра Мурахвера ў музеі шклозавода «Неман»
-
Маці Божая з дзіцем
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1975),
- залаты медаль на выстаўцы шкла і фарфору ў г. Ябланец (Чэхаславакія, 1979),
- заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990),
- сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР (1990).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Ананьіўскім раёне
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Лідскім раёне
- Пахаваныя ў Лідскім раёне
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі