Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Чарноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валейбол
Уладзімір Сямёнавіч Чарноў
Нарадзіўся 18 красавіка 1931(1931-04-18)
Памёр 7 лістапада 2006(2006-11-07) (75 гадоў)
Грамадзянства

Уладзімір Сямёнавіч Чарноў (18 красавіка 1931, Масква, РСФСР — 7 лістапада 2006, Мінск, Беларусь) — валейбольны трэнер.

Пасля заканчэння інстытута фізічнай культуры працаваў выкладнікам у інстытуце механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, адначасова падзарабляў трэнерам жаночай валейбольнай каманды «Спартак» (Мінск), якую пад канец 1950-х вывеў у вышэшую лігу чэмпіянату СССР.

У 1971 годзе атрымаў прапанову ад першага сакратара абкама партыі Варашылаўградскай вобласці Уладзіміра Шаўчэнкі ўзначаліць мясцовую каманду «Іскра» з умовай за два гады вывесці гэты калектыў у першую лігу чэмпіянату СССР, а потым яшчэ за два — у вышэйшую. За год вывеў «Іскру» у вышэйшую лігу і заняў з гэтай камандай трэцяе месца.