Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў
Дата нараджэння 19 мая 1937(1937-05-19) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізікахімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1970) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1984)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Сяргеевіч Салда́таў[1] (нар. 19 мая 1937, г. Смаленск) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1977), доктар хімічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1959 года старшы лабарант у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1962 года выконваючы абавязкі загадчыка Салігорскага філіяла, з 1966 года загадчык лабараторыі, адначасова ў 1988—1992 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР. З 1981 года дырэктар, з 2004 года загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне іоннага абмену, сінтэзу і вывучэння палімерных сарбентаў, іонаабменных экстрагентаў, па ўзаемадзеянні поліэлектралітаў са складанымі арганічнымі рэчывамі. Даследаваў іонаабменныя працэсы ў многаіонных сістэмах, на аснове якіх распрацаваў агульныя прынцыпы і тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітных глеб. Распрацаваў тэорыю раўнаваг, якія наступаюць пры кантакце слабых сеткаватых электралітаў, а таксама тэарэтычныя асновы атрымання і рацыянальнага прымянення палімерных мембран зададзенай структуры для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасціц і бактэрый. Стварыў мікрафільтры для тонкай ачысткі тэхналагічных асяроддзяў, што дазволіла атрымаць мікрасхемы высокай ступені інтэграцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію атрымання хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іанітаў, камплексонаў, каталізатараў), якія знайшлі выкарыстанне ў ачыстцы вады і паветра і ў якасці індывідуальных сродкаў аховы чалавека ад таксічных рэчываў. Правёў эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні ўзаемадзеяння іанізаваных арганічных і неарганічных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі, на аснове якіх распрацавана новая тэхналогія атрымання высокаачышчаных амінакіслот, рэалізаваная на Гродзенскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

Аўтар звыш 650 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, каля 160 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Простые ионообменные равновесия. — Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Ионитные почвы. — Мн.: Наука и техника, 1978 (разам з Н. Г. Пёрышкінай, Р. П. Харошка).
  • Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з В. А. Бычковай).
  • New materials and technologies for environmental engineering. Pt. I. Lodz. 2004 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]