Уладзімір Сяргеевіч Фацееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сяргеевіч Фацееў
Дата нараджэння 5 ліпеня 1955(1955-07-05) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Сяргеевіч Фацееў (нар. 5 ліпеня 1955, Мінск) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2007).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Планаванне прамысловасці», 1977), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1984).

Працаваў у Інстытуце эканомікі (1972—2002; з 1991 — загадчык аддзела, з 1997 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2002—2004, дэкан факультэта эканомікі); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2004—2011, кафедра нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання, загадчык кафедры; і з 2018, прафесар, з 2021 — загадчык кафедры); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (2011—2018, дэкан факультэта эканомікі і кіравання, з 2014 — загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве).

Навуковыя інтарэсы: рэгіянальнае эканамічнае развіццё і рэгіянальная палітыка ў розных краінах; праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця ў краінах з пераходнай эканомікай; размяшчэнне прадукцыйных сіл; трансгранічнае эканамічнае супрацоўніцтва; дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне; нацыянальныя і рэгіянальныя рынкі працы; горадабудаўніцтва; гісторыя прасторавай арганізацыі вытворчасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Региональная политика в системе государственного управления социально-экономическим развитием : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 26.05.1995 : утверждена 09.01.1996 / Фатеев Владимир Сергеевич. — Минск, 1995.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]