Уладзімір Тарасавіч Чуракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Тарасавіч Чуракоў
Дата нараджэння 3 верасня 1927(1927-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2011(2011-05-08) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Тарасавіч Чуракоў (3 верасня 1927, в. Хутар, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 8 мая 2011, г. Гомель) — беларускі работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971), заслужаны рацыяналізатар Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 7 класаў сельскай школы.

У час Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Летам 1944 года прыйшоў на Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат. Спачатку быў вучнем сталяра, потым стаў працаваць вытворцам шаблонаў. Скончыў профільную школу фабрычна-заводскага навучання. У час працы на камбінаце будаваў вытворчыя цэхі, жыллё. У 1947 годзе падаў першую рацыяналізатарскую прапанову, якая дала магчымасць павысіць якасць працы.

У 1956 годзе перайшоў на працу ў эксперыментальную майстэрню мэблевага цэха, дзе асвоіў выраб новых узораў мэблі і аснасткі да абсталявання. У 1963 годзе прыняў кіраўніцтва брыгадай эксперыментальнай майстэрні. Разам з падначаленымі выконваў і перавыконваў планавыя заданні пяцігодак пры выдатнай якасці прадукцыі і строгім захаванні тэхналагічных патрабаванняў. Зладжаная, творчая праца і прафесійнае майстэрства дазволілі сталярам брыгады Чуракова дасягаць высокіх вынікаў, распрацоўваць эксперыментальныя ўзоры мэблі для міжнародных выставак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Беларускай ССР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за выдатныя вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 654.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 678.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 476.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 234.
  • Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 326—330.