Уладзімір Трафімавіч Халіп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Трафімавіч Халіп
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, тэатразнавец
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1939(1939-10-07)[1] (84 гады)
Месца нараджэння
Жонка Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d]
Дзеці Ірына Халіп
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Уладзімір Трафімавіч Халіп (7 верасня 1939, в. Двор Пліна, Ушацкі раён) — беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 года інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я саладат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Люцынай Бяльзацкай, дачкой беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага, мае дачку Ірыну Халіп (нар. 1967), беларускую журналістку.

Зноскі

  1. Халип Владимир Трофимович // https://www.biografija.ru/biography/khalip-vladimir-trofimovich.htm
  2. Халіп Уладзімір Трафімавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 2 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варатынская, Г. Кінематаграфіст з Ушаччыны / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). — 2004. — 22 снеж.
  • Халіп Уладзімір Трафімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 553.