Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч
Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | выкладчык, bassoonist, педагог, музычны педагог |
Інструменты | фагот |
Узнагароды |
Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч (нар. 13 сакавіка 1947, Магілёў) — беларускі музыкант (фагот), педагог. Прафесар (1993), Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (клас Т. С. Варашэнь). У 1967 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАВТ оперы і балета ў групу фаготаў.
1978—1986 — канцэртмайстар групы фаготаў ДАВТ.
1973—1986 — па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры духавых інструментаў Белдзяржкансерваторыі.
У 1986 годзе прыняты па конкурсе на пастаянную работу ў Белдзяржкансерваторыю выкладчыкам па класе фагота.
З’яўляўся дэканам аркестравага факультэта акадэміі музыкі РБ. За перыяд працы падрыхтаваў 35 выканаўцаў па спецыяльнасці «фагот», якія працуюць у творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краінах далёкага і блізкага замежжа. 18 выпускнікоў станавіліся лаўрэатамі розных конкурсаў. Найбольш яркія выхаванцы: А. Фромаў, А. Дамброўскі, А. Батальёнак, А. Мурзіч, А. Халомкін, П. Лук’янёнак, Л. Калеснеў, С. Рамановіч, А. Атрашкевіч.
Падрыхтаваў чатыры асістэнта-стажора, пяць магістрантаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Супрацоўнічаў з ансамблем «Актэт драўляных духавых інструментаў» (мастацкі кіраўнік Б.Нічкоў). Гастраляваў па Расіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Украіне, ЗША, Літве.
Неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце журы міжнародных і нацыянальных конкурсаў.
На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі — В. Солтанам, К. Літвінам, Л. Мурашкай, В. Даўгалёвым. Падчас плённага супрацоўніцтва з’явілася шмат твораў для фагота.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём імя Францыска Скарыны (2007), Ганаровым знакам акадэміі музыкі (2022).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 315.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 104.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 105.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 546.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 506.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дэканы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Фагатысты Беларусі
- Фагатысты СССР