Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Велагоншчык
Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі
Асабістая інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 18 красавіка 1950(1950-04-18) (69 гадоў)
Месца нараджэння в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР
Рост 188 см
Вага 87 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велагоншчык, Шашэйны веласпорт,

Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі (18 красавіка 1950, в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі велагоншчык. Заслужаны майстар спорту СССР (1976). Кандыдат педагагічных навук (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Цна Мінскага раёна. Быў трэцім сынам у сям'і, старэйшыя браты — Леанід і Анатоль — таксама займаліся веласпортам. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў двух кіламетрах ад роднай вёскі.

Скончыў у 1980 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры. Алімпійскі чэмпіён Летняй алімпіяды 1976 года ў Манрэалі (Канада) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км; чэмпіён свету (1977, Сан-Крыстобаль, Венесуэла); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1974, г. Манрэаль, Канада; 1975, г. Метэ, Бельгія; 1978, г. Кёльн, ФРГ), чэмпіён СССР (1976—1978, 1980) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км. З 1980 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. З 1996 года галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
  • Каминский Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 862.
  • Каминский Владимир Владимирович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 138.
  • Каминский Владимир Владимирович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 213—214.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]