Уладзімір Уладзіміравіч Клубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Уладзіміравіч Клубовіч
Дата нараджэння 6 сакавіка 1933(1933-03-06) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера тэхналогія апрацоўкі металаў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Уладзіміравіч Клубовіч (нар. 6 сакавіка 1933, вёска Варонічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт З 1977), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1956). У 1957—1975 гг. навуковы супрацоўнік, у 1975 г. загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1975 г. дырэктар Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, у 1994—2002 гг. дырэктар Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні па пластычнасці і апрацоўцы металаў пры ўздзеянні на іх ультрагукавых ваганняў. Распрацаваў замкнёныя вагальныя сістэмы для апрацоўкі металаў і сплаваў з накладаннем падоўжных ультрагукавых ваганняў, даследаваў заканамернасці і асаблівасці пластычнага цячэння металу ва ўмовах сумеснага статычнага і дынамічнага нагружэння. Распрацаваў працэс атрымання каразійна-ўстойлівага кампазіцыйнага дроту з накладаннем ультрагукавых ваганняў. Стварыў навуковыя асновы выкарыстання ультрагуку для кіравання працэсамі самараспаўсюднага высокатэмпературнага сінтэзу, іонна-плазменнага напылення, уздзеяння ультрагуку на сплавы з памяццю формы, прымянення ультрагуку ў медыцыне і біятэхналогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за цыкл работ «Распрацоўка навуковых асноў выкарыстання магутнага ультрагуку ў тэхналагічных працэсах апрацоўкі матэрыялаў».