Уладзімір Уладзіміравіч Клімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Клімовіч
Дата нараджэння 17 студзеня 1957(1957-01-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Уладзіміравіч Клімовіч (нар. 17 студзеня 1957, Мінск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2001), дацэнт (2006), прафесар (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).

Працаваў у Цэнтральнай раённай бальніцы г. Рэчыца Гомельскай вобласці (1981—1985, урач-хірург), Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (1987—2001, у 1996—2001 — загадчык аперацыйнага аддзялення), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (2001—2009, дацэнт кафедры хірургіі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра экалогіі чалавека, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: актуальныя праблемы неадкладнай хірургіі (гастраінтэстынальныя крывацёкі, панкрэаталогія, біліярная хірургія, неадкладная дапамога пры медыцыне катастроф).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Хирургическая тактика при кровотечениях из хронических язв желудка : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 01.06.2001 : утверждена 10.10.2001 / Климович Владимир Владимирович. — Минск, 2001.
  • Неязвенные гастроинтестинальные кровотечения / А. В. Воробей, В. В. Климович. — Минск, 2008.
  • Хирургия язвенной болезни желудка / В. В. Климович, А. В. Воробей. — Минск, 2006.
  • Язвенные гастродуоденальные кровотечения (тактика и лечение) / В. В. Климович, Г. П. Шорох. — Минск, 1998.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Климович Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 78.
  • Климович Владимир Владимирович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 386—387.