Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў
| Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў | |
| руск.: Владимир Набоков | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 10 (22) красавіка 1899 |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 2 ліпеня 1977[2][3][…] (78 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Пахаванне: | |
| Грамадзянства: | |
| Бацька: | Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d] |
| Жонка: | Вера Яўсееўна Набокава[d] |
| Дзеці: | Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d] |
| Альма-матар: | |
| Месца працы: | |
| Літаратурная дзейнасць | |
| Род дзейнасці: | раманіст, паэт, пісьменнік, заолаг, перакладчык, драматург, аўтабіёграф, сцэнарыст, lepidopterist, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік-фантаст, шахматны кампазітар |
| Гады творчасці: | 1921 — 1977 |
| Кірунак: | Мадэрнізм |
| Жанр: | сатыра |
| Мова твораў: | французская мова, англійская мова[2] і руская мова[2] |
| Узнагароды: | |
| Подпіс: |
|
| mochola.org/nabokov/index.htm | |
| | |
Набокаў Уладзімір Уладзіміравіч (руск.: Набоков Владимир Владимирович, англ.: Vladimir Nabokov, псеўданімам «Сирин»; 10 (22) красавіка 1899, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швейцарыя) — рускі і амерыканскі пісьменнік.
Першыя творы Набокава былі напісаны на рускай мове. Аднак сусветная вядомасць яго напаткала пераважна за англамоўныя раманы. Вядомы таксама значным унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Акрамя таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задачаў і крыжаванак.
Раман «Лаліта», напісаны на англійскай мове, часцяком узгадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагоддзя.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расійскага палітыка Уладзіміра Дзмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасці карысталася трыма мовамі — рускай, англійскай, французскай. Такім чынам, будучы пісьменнік ад самага маленства быў трылінгвам. Па ўласных словах, навучыўся чытаць па-англійску раней, чым па-руску.
Адукацыю пачаў у Тэнішэўскім вучылішчы ў Пецярбургу, дзе трохі раней вучыўся Восіп Мандэльштам. Найбольш цікавіцца літаратурай і энтамалогіяй. Незадоўга да рэвалюцыі выдае на ўласныя грошы зборнік сваіх вершаў.
У 1917 г. разам з сям’ёй перасяляецца ў Крым, а потым імігрыруе з Расіі ў Берлін. Адтуль малады Набокаў паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт, які скончвае ў 1922 г. Пасля жыў у Берліне. У 1937 г. на 2 гады перасяляецца ў Парыж, адкуль напярэдадні Другой Сусветнай вайны эмігрыруе ў ЗША. Працаваў выкладчыкам спачатку ў адным з коледжаў, потым у Карнэльскім універсітэце, дзе чытаў курсы рускай і сусветнай літаратуры. У 1945 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. Адначасова займаецца літаратурнай дзейнасцю. Акрамя таго робіць сабе імя як прафесіянальны энтамолаг.
У 1959 г. вяртаецца ў Еўропу, селіцца ў Швейцарыі, дзе і праводзіць рэштку жыцця. Памірае 2 ліпеня 1977 г.
Проза[правіць | правіць зыходнік]
Раманы і аповесці[правіць | правіць зыходнік]
Рускамоўныя[правіць | правіць зыходнік]
- «Машачка» («Машенька») (1926)
- «Кароль, дама, валет» («Король, дама, валет») (1927—1928)
- «Абарона Лужына» («Защита Лужина») (1929—30)
- «Шпег» («Соглядатай») (1930) — аповесць
- «Подзвіг» («Подвиг») (1932)
- «Камера абскура» («Камера обскура») (1932)
- «Роспач» («Отчаяние») (1936)
- «Запрашэнне на страту» («Приглашение на казнь») (1938)
- «Дарунак» («Дар») (1937—1938)
- «Іншыя берагі» («Другие берега») (1954) — (аўтабіяграфія)
- «Лаліта» («Лолита») (1967, аўтарскі рускі пераклад)
Англамоўныя[правіць | правіць зыходнік]
- «Праўдзівае жыццё Себасцьяна Найта» (The Real Life of Sebastian Knight) (1941)
- «Бенкарты» (Bend Sinister) (1947)
- «Лаліта» (Lolita) (1955)
- «Пнін» (Pnin) (1957)
- «Цьмяны агонь» (Pale Fire) (1962)
- «Памяць, прамаўляй» (Speak, Memory. An Autobiography Revisited.) (1967)
- «Ада, або Уцехі жарсці: сямейная хроніка» (Ada or Ardor: A Family Chronicle) (1969)
- «Празрыстыя рэчы» (Transparent Things) (1972)
- «Зірні на арлекінаў!» ( Look at the Harlequins!) (1974)
Экранізацыя твораў[правіць | правіць зыходнік]
- Лаліта, фільм, 1962 — англійска-амерыканскі фільм рэжысёра Стэнлі Кубрыка.
- Лаліта, фільм, 1997 — амерыкана-французскі фільм рэжысёра Эдрыяна Лайна.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Vladimir Nabokov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vladimir Nabokov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
|
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў кантоне Во
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Мантро
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя паэты
- Паэты ЗША
- Паэты Расіі
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі Расіі
- Уладзімір Набокаў