Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
Novosiad.JPG
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 12 красавіка 1968(1968-04-12) (51 год)

Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд (руск.: Владимир Владимирович Новосяд; нар. 12 красавіка 1968, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык.

Стваральнік студэнцкай арганізацыі «Студэнцкі саюз»[1] (кан. 1980-х). Адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскага студэнцкага саюза[2][Крыніца?].

Дэпутат гарсавета г. Магілёва (1990—1996), адзін з ініцыятараў стварэння аддзела па справах моладзі ў г. Магілёве (1993)[3] і яго кіраўнік (1993—1995)[Крыніца?]. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання (1995—1996), намеснік старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванню. Адзін з заснавальнікаў фракцыі «Грамадзянскае Дзеянне» (1995)[4][Крыніца?]. Пасля канстытуцыйнага крызісу і рэферэндуму звольнены з Вярхоўнага Савету з фармулёўкай «па скарачэнні штатаў» (1996)[Крыніца?].

У 1995 г. стварыў[Крыніца?] і ўзначаліў Рэспубліканскую моладзевую арганізацыю «Грамадзянскі форум». У 1997 г. — ініцыятар стварэння першай моладзевай кааліцыі пад назвай «Маладая Беларусь»[Крыніца?].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Ленінскага раёна г. Мінска (з 2000). Член сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванні. Выносіў[5] на разгляд Парламенту шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і інш.[6]

Падчас выбараў у мясцовыя саветы у 2003 г. выкрывая фальсіфікацыі, якія не дазволілі яго памочніку А.Мельнікаву атрымаць пасаду дэпутату Мінскага гарсавету [7].

Да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2004 г. і мясцовых выбарах 2007 г. не быў дапушчаны выбаркамам. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, але дамогся аднаўлення регістрацыі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі[8].

Працуе, разам з аднадумцамі, над стварэннем партыі ліберальнай арыентацыі — Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) (з 2003, па стане на 2007 зарэгістравана не была)[9].

У 2008 г. прымае удзел у парламенцкіх выбарах. Балатуецца па Свіслацкай выбарчай акрузе у г. Мінску (мікрараёны «Серабранка» і «Лошыца»). Выступае супраць зняцця кандыдатаў ад апазіцыі перад днем галасавання[10]. Падчас парламентскай кампаніі жорстка канфліктуе з кандыдатам «ад улады» Г.Давыдзька. Канфлікт дайшоў да пагроз з боку Давыдзькі «пасадзіць» Навасяда[11]. Па выніках выбараў дэпутатам не стаў[12].

Зноскі

  1. «Студэнцкі саюз» паўстаў як альтэрнатыва камсамольскай арганізацыі ВНУ і дамагаўся развіцця студэнцкага самакіравання.
  2. Рэспубліканскі студэнцкі саюз — арганізацыя, што мела на мэце арганізаваны выступ супраць манаполіі камсамолу і КПСС у навучальных установах Беларусі.
  3. Першы падобны аддзел ў Беларусі. Пры аддзеле існавала Рада грамадскіх арганізацый, якая вырашала пытанні рэалізацыі моладзевай палітыкі ў горадзе.
  4. «Грамадзянскае Дзеянне» — фракцыя ў ВС XIII склікання на чале з Багданкевічам.
  5. Пры падтрымцы моладзі з «Грамадзянскага Форума».
  6. Владимир Новосяд: Не­раз­ре­ши­мых про­блем нет. Есть де­фи­цит вре­ме­ни («Молодежный проспект». Спецвыпуск «Новости Серебрянки». № 6 (100). Ноябрь 2002)
  7. «Авось» выносит (БелГазета № 14 от 12.04.04)
  8. ЦИК зарегистрировал бывшего депутата кандидатом в депутаты Палаты представителей будущего созыва (interfax.by 04.09.2008)
  9. Скоро в Беларуси либералов будет не меньше, чем социал-демократов, В Белоруссии невозможно зарегистрировать партию, Не до либералов, В Белоруссии создана «Партия свободы и прогресса», В Минске проходит повторный учредительный съезд Партии свободы и прогресса
  10. Дэбаты «Свабоды»: А.Янукевіч супраць У.Навасяда (Радыё «Свабода»; 23.09.2008)
  11. Действующий депутат обещал «посадить» «нищего» кандидата от оппозиции (AFN, 24.09.2008)
  12. У Владимира Новосяда украли победу, а затем ещё 10 % голосов (Новости Беларуси. Новости ГФ и ПСП; 01.10.2008)

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]