Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
25 верасня 2000 4 красавіка 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Юрый Сівакоў
Пераемнік Анатоль Куляшоў

Нараджэнне 7 лютага 1956(1956-02-07) (70 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.

27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.

Санкцыі, абвінавачванні

[правіць | правіць зыходнік]

Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3].

Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4] і Швейцарыі[5].

Паводле двух журналісцкіх расследаванняў, Навумаву належыць 75 % зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе збожжам у акупаваным Марыупалі і вывозіць яго ў тым ліку праз Беларусь[6][7].

Зноскі

  1. OFAC Sanctions List Search - NAUMAU, Uladzimir Uladzimiravich (англ.). Праверана 16 November 2017.
  2. У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў. Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 1159/2014 of 30 October 2014 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). EUR-Lex. 30 October 2014. Праверана 31 October 2017.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  5. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях[de] (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. Как самый зловещий лукашенковский экс-министр становится одним из крупнейших бизнесменов оккупированного Мариуполя
  7. Максім Камерэр. Былы кіраўнік МУС Беларусі перапрадае зерне з акупаваных тэрыторый Украіны. Еўрапейскае радыё для Беларусі.