Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук
4-ы міністр культуры Рэспублікі Беларусь[d]
5 мая 2005 — 4 чэрвеня 2009
Папярэднік Леанід Паўлавіч Гуляка
Пераемнік Павел Латушка

Нараджэнне 1950
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук (нар. 1950, Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1968—1969 гадах працаваў у Баранькаўскай СШ, Сіроцінскай васьмігадовай школе ў Шумілінскім раёне. У 1969—1971 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1975—1979 гадах — лектар Касцюковічскага райкама КПБ, у 1979—1982 гадах — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі. Хоцімскага райкама КПБ. У 1984—1988 гадах — намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама. З 1988 года — дырэктар Полацкага ПТВ № 233 хімікаў.

З 1995 года працаваў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахім» дырэктарам па кадрах і ідэалагічнай рабоце. З 2004 года — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 — памочнік Прэзідэнта РБ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Матвейчук Владимир Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 4. — С. 670.