Уладзімір Цвірка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Цвірка
Род дзейнасці:

грамадскі дзеяч

Дата нараджэння:

2 студзеня 1928(1928-01-02)

Месца нараджэння:

Беражна, гміна Мір[d], Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці:

15 сакавіка 1992(1992-03-15) (64 гады)

Месца смерці:

Мюнхен, Баварыя, Германія

Месца пахавання:

Вестфрыдгоф[d]

Месца працы:

Беларуская служба Радыё «Свабода»

Альма-матар:

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт

Уладзімір Цвірка, сапр.: Вадзім Сурко (2 студзеня 1928, в. Беражна, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 15 сакавіка 1992) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час 2-й сусветнай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, вучыўся ў Баранавіцкай прагімназіі. З лета 1944 года ў Германіі. Пасля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (1947), удзельнічаў у скаўцкім руху. Выехаў у Вялікабрытанію, працаваў на вугальных шахтах. Скончыў факультэт сацыяльных навук Лювенскага ўніверсітэта (1954). З 1954 года супрацоўнік радыё «Вызваленне» ў Мюнхене, у 1956—1968 гадах — галоўны рэдактар беларускай секцыі. У сярэдзіне 1980-х захварэў на рак горла. Пахаваны на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.