Уладзімір Цітавіч Алісейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Цітавіч Алісейка
Дата нараджэння 22 лютага 1921(1921-02-22)
Месца нараджэння вёска Косетаў, Гомельская губерня, РСФСР [1]
Дата смерці 9 мая 1981(1981-05-09) (60 гадоў)
Месца смерці Краснадар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19401971
Званне палкоўнік
Камандаваў узводам [2]
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
У адстаўцы праца ў Расгалоўсельгаскамплекце ў горадзе Краснадары

Уладзімір Цітавіч Алісейка[3] (22 лютага 1921 — 9 мая 1981) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір сапёрнага ўзвода 42-га асобнага сапёрнага батальёна 136-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту, старэйшы сяржант[2]. Герой Савецкага Саюза, палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Косетаў Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь), у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1943года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і тры курсы працоўнага факультэта у горадзе Мазыры. Да прызыву ў 1940 годзе ў Чырвоную армію працаваў у саўгасе.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941 года. Асабліва вызначыўся старэйшы сяржант Алісейка пры фарсіраванні Дняпра[4]. 2 кастрычніка 1943 года ўзвод пад яго камандаваннем ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі паўднёвей Кіева. На працягу двух дзён пад шквальным агнём праціўніка ажыццяўляў дапамогу ў пераправе падраздзяленняў. 3 кастрычніка 1943 года пры адбіцці чарговай варожай контратакі быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10.01.1944

за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[5]

старэйшаму сяржанту Алісейка Уладзіміру Цітавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Палкоўнік У. Ц. Алісейка да 1971 года працягваў службу ў арміі. Жыў у Краснадары. Працаваў у Расгалоўсельгаскамплекце. Памёр 9 мая 1981 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь.
  2. 2,0 2,1 На дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
  3. В некоторых источниках Алясейко (руск.: Алесейко). См. Указ о награждении (руск.) 
  4. Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  5. Газета «Известия» № 9 от 11 января 1944 года с опубликованным Указом о присвоении звания Героя Советского Союза. (руск.) 
  6. Мир наград (Праверана 15 верасня 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6. — С. 261.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]