Уладзімір Пятровіч Чапега
Уладзімір Пятровіч Чапега | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 2014 (74 гады) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Уладзімір Пятровіч Чапега (18 чэрвеня 1939, в. Сялец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці — 24 мая 2014[1], Нойштрэліц, Германія) — беларускі перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1961), у 1961—1962 працаваў у МДПІЗМ выкладчыкам нямецкай мовы. У 1962—1988 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў экстэрнам Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войскаў і войскаў сувязі (1973). Сябра СП СССР (з 1982).
Жыў у Германіі. Жанаты з Гундулай Чапега, сястрою нямецкага славіста Норберта Рандаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1971 г. Перакладае з нямецкай на беларускую і з беларускай на нямецкую мову.
На нямецкую мову пераклаў раман І. Мележа «Людзі на балоце» (з Г. Чапега і Г. Бярэзкам, 1974), аповесці В. Быкава «Абеліск» (1975) і «Здрада» (1978), А. Кудраўца «Раданіца» (1983, усе з Г. Чапега і Н. Рандаў), кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі» (1980), У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» (1983), асобныя творы Цёткі, Я. Брыля, К. Крапівы, П. Галавача, М. Зарэцкага, В. Каваля, Л. Калюгі, Я. Нёманскага для анталогіі беларускага апавядання «Буслы над балотамі» (1971), Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, Л. Калюгі, Я. Скрыгана для анталогіі класічнага беларускага апавядання «Малады дубок» (1987), кнігі для дзяцей у апрацоўцы А. І. Якімовіча «Лісіца-хітрыца» (1980) і «Залатая яблынька» (1981), «Сядзіць мядзведзь на калодзе» (1980), «Кот Максім» (1981), «Андрэй за ўсіх мудрэй» і «Беларускія народныя казкі» (1986, усе з Г. Чапега).
На беларускую з нямецкай пераклаў раманы Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы» (з Я. Семяжонам, 1982). А. Аменды «Апасіяната» (1983), Л. Франка «Ісусавы вучні» (1989, усе з Г. Чапега), асобныя творы Ш. Гермліна, С. Цвэйга.
З рускай на нямецкую мову пераклаў кнігу В. Лазарава «Старыя італьянскія майстры» (з Г. Чапега, Н. Рандаў, Берлін, 1990).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
- ↑ Аксак В. Вянок памяці…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксак В. Вянок памяці: Уладзімір Чапега — svaboda.org, 19 жніўня 2014, 13:17
- Чапега Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бібліяграфія Г. і У. Чапегаў (2004) Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 24 мая
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі Германіі
- Перакладчыкі на нямецкую мову
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы