Уладзімір Якаўлевіч Карніенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Якаўлевіч Карніенка
Дата нараджэння 15 ліпеня 1924(1924-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1996(1996-05-10) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431945
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Уладзімір Якаўлевіч Карніенка (15 ліпеня 1924 года, вёска Губіншчына, Магілёўская губерня — 10 мая 1996, Магілёў) — удзельнік Вялікай Айчыннай і Савецка-японскай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, малодшы сяржант, кулямётчык кулямётнай роты, ўзвода 1262-га стралковага палка 380-й Арлоўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 ліпеня 1924 года ў сям’і селяніна. Беларус. Адукацыя сярэдняя. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікай Айчыннай вайне са снежня 1943 года, кулямётчык кулямётнай роты 1262-га стралковага палка 380-й стралковай дывізіі 50-й арміі Заходняга фронту

29 лютага 1944 года кулямётчык чырвонаармеец Карніенка ў баях за вёску Янава Быхаўскага раёна цяпер Магілёўскай вобласці Беларусі са свайго кулямёта знішчыў да 20-ці нямецкіх салдат і афіцэраў і адбіў пяць варожых контратак.

1 сакавіка 1944 года Загадам № 67/н па 380-й стралковай дывізіі узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

28 — 29 сакавіка 1944 года кулямётчык кулямётнай роты 1262-га стралковага палка 380-й стралковай дывізіі 50-й арміі Беларускага фронту яфрэйтар Карніенка ў баі за вёску Красніца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ўмела манеўруючы на поле бою пад абстрэлам праціўніка, будучы параненым, вёў з свайго кулямёта агонь на паражэнне па ворагу, у выніку ім было знішчана каля дваццаці варожых салдат. Камандзірам палка падпалкоўнікам Шапіроўскім быў прадстаўлены да ордэну Чырвонай Зоркі, але загадам па 380-й стралковай дывізіі № 101/н ад 13 мая 1944 года паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

5 ліпеня 1944 года наводчык станковага кулямёта кулямётнай роты 1262-га стралковага палка 380-й стралковай дывізіі малодшы сяржант Карніенка ў раёне вёскі Белая Лужа Смілавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі скрытна праз лес пранік у размяшчэнне праціўніка і з блізкай адлегласці адкрыў кулямётны агонь па праціўніку, чым спрыяў выкананню пастаўленай баявой задачы з малымі стратамі. У сутычцы асабіста забіў да трыццаці салдат і афіцэраў ворага.

Загадам па войсках 49-й арміі № 150 ад 30 лістапада 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

23 ліпеня 1944 года ў баях за горад Беласток, цяпер Польшча быў цяжка паранены.

З 23 сакавіка 1945 года пасля лячэння ў шпіталі сяржант Карніенка прызначаны камандзірам кулямётнага разліку асобнай зенітна-кулямётнай роты 157-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, удзельнічае ў штурме Кенісберга, дзе атрымлівае раненне.

У красавіку 1945 года 157-я стралковая дывізія, якая знаходзілася ў складзе 5-й арміі выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК, а затым перакінутая на Далёкі Усход ў склад Прыморскай групы войскаў5 жніўня 1945 года — 1-ы Далекаўсходні фронт).

У жніўні — верасні 1945 года ў час савецка-японскай вайны камандзір кулямётнага разліку ОЗПР 157-й стралковай дывізіі сяржант Карніенка удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай аперацыі.

31 жніўня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць Загадам № 053/н па 157-й стралковай дывізіі 5-й арміі 1-га Далёкаўсходняга фронту Карніенка узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі

У 1945 годзе старшына Карніенка дэмабілізаваны з Узброеных Сіл СССР.

У 1958 годзе стаў членам КПСС.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшына ў адстаўцы Карніенка Уладзімір Якаўлевіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Жыў у абласным цэнтры Беларусі — горадзе Магілёве. Быў сакратаром Батвінаўскага сельскага Савета Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці (Беларусь).

Памёр 10 мая 1996 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Белорусская советская энциклопедия. Минск, 1972. т 5. с. 449;
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006;
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Корниенко Владимир Яковлевич на сайце «Героі краіны»