Уладзімір Ямельянавіч Смялоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Ямельянавіч Смялоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1927

Дата смерці:

2009

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

Уладзімір Ямельянавіч Смялоўскі (19272009) — беларускі рускамоўны паэт і празаік, геолаг-тарфянік. Нарадзіўся ў вёсцы Гайдукоўка, згодна аўтабіяграфічным успамінам пэўны час жыў у Баранавічах, а з 1947 года — у Мінску. Большую частку жыцця літаратурная дзейнасць была яго хобі. Пачаў публікаваць свае творы толькі ў 2005 годзе. Ацэнак яго творчасці захавалася мала, і пра яго жыццё і дзейнасць вядома пераважна з яго твораў, асабліва аўтабіяграфічнага апавядання «Іллін дзень», і ўспамінаў журналісткі і паэтэсы Вольгі Янчанкі, якая вучылася разам з жонкай У. Я. Смялоўскага.

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1927 годзе[1] ў вёсцы Гайдукоўка (Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласць). Пасля ўваходу савецкай арміі ў Заходнюю Беларусь жыў у Баранавічах з бацькамі да акупацыі горада немцамі ў 1941 годзе. Пазней перабраўся да сваякоў у вёску Саматэвічы, дзе стаў сведкам вынішчэння яўрэяў, і неўзабаве быў маблілізаваны на прымусовую працу ў Германію. У 1947 годзе пасля вяртання з палону У. Смялоўскі паступіў у Мінскі палітэхнікум, дзе сустрэў сваю будучую жонку Ірыну Віктараўну Смаль[2].

У 1950 годзе У. Я. Смялоўскі ажаніўся на І. Смаль[3]. У шлюбе нарадзіліся дзеці Аляксандр, Наталля, Таццяна, Вольга і Ірына. Далейшыя падзеі жыцця пісьменніка вядомы ўрыўкамі. Згодна ўспамінам В. Янчанкі У. Смялоўскі быў адным з ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС[4]. Таксама сам Смялоўскі ў прадмове да кнігі «Унукам маім і чужым» абмовіўся, што праходзіў прафілактычны агляд у Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне[5]. Са збору вершаў «Настальгія» можна даведацца пра супрацоўніцтва паэта з такімі арганізацыямі як «БелНДІТоппраект» і торфапрадпрыемствам «Бярэзінскае» падчас яго кар’еры ў якасці тарфяніка.

У 2000 У. Смялоўскі некалькі месяцаў праляжаў з гепатытам у 6-й ГКБ Мінска[6]. Праз кароткі час ён перастае працаваць, і згубіўшы жонку ў 2003 годзе засяроджваецца на літаратурнай дзейнасці. З 2005 па 2008 год У. Смялоўскі выдае свае кнігі «Настальгія», «Іллін дзень» і «Унукам маім і чужым». 4 мая 2009 года У. Смялоўскі памёр. Верагоднае месца пахавання — Каладзішчанскія могілкі[7].

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У. Я. Смялоўскі напісаў свой першы верш каханай дзяўчыне ў 1947 годзе[8]. Але першую кнігу выдаў толькі ў 2005 годзе. Гэта быў збор вершаў «Настальгія». Сярод значных твораў гэтага верша можна назваць «Пераможца», дзе апісваецца лёс нямецкіх ваеннапалонных у СССР (гэта тэма практычна не распрацавана ў беларускай літаратуры), вершы прысвечаныя дзейнасці «БелНДІТоппраект», торфапрадпрыемству «Бярэзінскае» і 6-й гарадской бальніцы Мінска, якія звяртаюць увагу на некаторыя малавядомыя факты дзейнасці гэтых арганізацый і вершы, прысвечаныя беларускім навукоўцам І. Танавіцкаму, І. І. Ліштвану і А. Цішковічу, якіх аўтар ведаў асабіста.

Наступным па гістарычнай значнасці ідзе празаічнае апавяданне «Іллін дзень», у якім не толькі распавядаецца пра маладыя гады аўтара, але і пра гістарычны кантэкст калетывізацыі ва Ўсходняй Беларусі, жыццё горада Баранавічы ў 1939—1941 гадах, нямецкую акупацыю, ліквідацыю яўрэяў у Саматэвічах і жыццё ў нямецкіх працоўных лагерах. Сцэна ліквідацыі саматэвічскіх яўрэяў была перадрукавана мемарыяльным сайтам беларускіх яўрэяў «Маё мястэчка[9]».

Яшчэ адным апублікаваным творам Смялоўскага стаў яго збор казак для дзяцей[10].

У 2008 годзе Вольга Янчанка[11], сяброўка яго жонкі апублікавала тры яго кнігі на сайце «Стихи.ру».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Згодна інфармацыі, апублікаванай В. Янчанкай 09.05.2009 у якасці рэцэнзіі да нататкі Тайна Володи Смеловского на сайце «Стихи.ру» («Читатель мой случайный, ироничный, с горечью в слезах я сообщаю тебе, что 4-го мая 2009 года на 83-м году жизни ушел в мир иной друг юности моей Володя Смеловский.») з чаго можна зрабіць выснову, што У. Смялоўскі верагодней за ўсё нарадзіўся ў 1927 годзе.
  2. Інфармацыя паводле аўтабіяграфічнага апавядання «Іллін дзень»
  3. У прадмове да зборніка вершаў «Настальгія» Смялоўскі пісаў, што пражыў з жонкай 53 гады (В. Смеловский. Ностальгия. Сборник стихов. Мн.: «Юнипак», 2005, с. 8) а паводле ўспамінаў В. Янчанкі, яго жонка памерла ў 2003 годзе.Тайна Володи Смеловского // «Стихи.ру»
  4. Тайна Володи Смеловского // «Стихи.ру»
  5. Владимир Смеловский. Для внуков моих и чужих Сказки ВИНИПАК. — Минск. — 2008
  6. Гэты эпізод яго жыцця апісаны ў вершы «Калі здараецца бяда»: В. Смеловский. Когда случается беда//Ностальгия. Сборник стихов. Мн.: «Юнипак», 2005, с. 66—81
  7. Уладзімір Смялоўскі. Забыты паэт // Блог Андрэя Берастоўскага
  8. В. Смеловский. Моей Иринке//Ностальгия. Сборник стихов. Мн.: «Юнипак», 2005, с. 104
  9. Владимир Смеловский ИЛЬИН ДЕНЬ // Мое местечко
  10. Владимир Смеловский. Сказки. ВИНИПАК. — Минск. — 2008
  11. Вольга Георгіеўна Янченка, член Саюза жкрналістаў СССР, лаурэат прэміі «Залатое пяро» 1993 года, рэдактар інтэрнэт-часопіса інвалідаў «Надзея»