Уладзімір Яраславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Яраславіч
Сцяг Князь наўгародскі
1034 — 1052
Папярэднік Яраслаў Уладзіміравіч Мудры
Пераемнік Ізяслаў Яраславіч

Нараджэнне 1020(1020)
Ноўгарад
Смерць 4 кастрычніка 1052(1052-10-04)
Ноўгарад
Месца пахавання Сафійскі сабор
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Уладзіміравіч Мудры
Маці Інгегерда
Жонка Oda von Babenberg[d]
Дзеці Расціслаў
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сафійскі сабор у Ноўгарадзе, пабудаваны Уладзімірам Яраславічам

Уладзімір Яраславіч (1020[1] — 4 кастрычніка 1052) — князь наўгародскі (1034—1052).

Сын Яраслава Уладзіміравіча і Інгегерды Улафсдотэр. Магчыма, старэйшы сын Яраслава, не лічачы спрэчнага Іллю Яраславіча. Пасаджаны бацькам на наўгародскі сталец, паводле Наўгародскага III летапісу, у 14-гадовым узросце. Адбылося гэта, паводле Іпацеўскага, Сафійскага I і Цвярскога летапісаў, у 1034 годзе, а паводле Лаўрэнцеўскага і Васкрасенскага — у 1036 годзе.[1]

Трымаў Наўгародскую зямлю да сваёй смерці. Магчыма, Уладзімір Яраславіч адначасова з Ноўгарадам валодаў і Растоўскай воласцю. Пра гэта, аднак, піша толькі В. М. Тацішчаў у прыпісцы пасля звестак пра смерць Уладзіміра: «Па ім застаўся сын яго Расціслаў у Ноўгарадзе і ў Растове».[1]

У 1042 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на ям (тэрыторыя Паўднёвай Фінляндыі), паход быў удалы, але з яго войска вярнудася без коней з-за падзяжу. У 1043 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на Візантыю, паход быў няўдалы, ёсць версія, што ў 1044 годзе Уладзімір захапіў Херсанес.

Некаторыя летапісы (напрыклад, Ніканаўскі) згадваюць Уладзіміра Яраславіча сярод вялікіх князёў, кажучы, што правіў ён Руссю 4 года. А. Рапаў дапускае магчымасць, што ў 1048—1052 гадах Уладзімір быў суправіцелем бацькі ў Кіеве. Гэтаму супярэчыць Наўгародскі III летапіс, які кажа, што Яраславіч правіў у Ноўгарадзе 18 гадоў, там і памёр. У Васкрасенскім летапісе запісана, што «Уладзімір у Кіеве па сіжываў і памёр на Ноўгарадзе». Ніканаўскі летапіс адзначае, што 1048—1052 гады Уладзімір Яраславіч правёў у Ноўгарадзе.[2]

Уладзімір Яраславіч пабудаваў у Ноўгарадзе Сафійскі сабор, асвечаны 14 верасня 1052 года.

Летапісы называюць дату смерці Уладзіміра — 4 кастрычніка 1052 г. У Наўгародскім III летапісе прыпісана: «А жыў 32 гады, а княжыў Вялікім Ноўгарадзе 18 гадоў». У Цвярскім летапісе запісана, што Уладзімір княжыў у Ноўгарадзе 19 гадоў, а жыў 33 гады і памёр 4 верасня 1052 г. (не 4 кастрычніка, як у большасці летапісаў), тут цвярскі летапісец супярэчыць сабе, бо 1052-19=1033, а не 1034, як ён сам пісаў вышэй.[1]

За версіяй М. А. Баўмгартэна[3] Уладзімір быў жанаты з Одай, дачкой Леапольда графа Штадэнскага, але версія пастаўлена да сумнеў А. В. Назарэнкам[4]. Меў адзінага сына — Расціслава Уладзіміравіча.

Зноскі

  1. а б в г Рапов О. Княжеские… С. 43.
  2. Рапов О. Княжеские… С. 43-44.
  3. Баумгартен Н. А. Первая ветвь…; Baumgarten N. Généalogies et mariages…; Баумгартен Н. А. Ода Штаденская…
  4. Назаренко А. В. О династических связях…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle // Orientalia Christiana. Т. 35. — Roma, 1927. P. 7. Tabl. 1. № 22, 25;
  • Баумгартен Н. А. Ода Штаденская, внучатая племянница папы Льва IX — невестка Ярослава Мудрого // Благовест. Париж. 1930. № 1. С. 95-102.
  • Баумгартен Н. А. Первая ветвь князей галицких: Потомство Владимира Ярославича // Летопись Историко-родословного общества (ЛИРО). — М., 1908. Вып. 4 (16). С. 3-4;
  • Назаренко А. В. О династических связях сыновей Ярослава Мудрого. Отечественная история // РАН. Ин-т рос. истории. — М.: Наука, 1994. — № 4-5.
  • Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.