Уладзімiр Сцяпанавіч Адашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімiр Сцяпанавіч Адашкевіч
 
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Дзейнасць аграном, сацыёлаг, палітык
Месца працы
Нараджэнне 15 лістапада 1949(1949-11-15) (71 год)
 
Узнагароды

Уладзімiр Сцяпанавіч Адашкевіч (нар. 11 лістапада 1949, в. Казлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат сацыялагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Куйбышава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Працаваў старшынёй калгаса «Звязда», калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна, першым намеснікам старшыні Слаўгарадскага райвыканкама — старшынёй раённага аграпрамысловага аб’яднання. Займаў пасады намесніка загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Магілёўскага абкама КПБ, першага сакратара Касцюковіцкага райкама КПБ, старшыні Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў і Касцюковіцкага райвыканкама, першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, намесніка дырэктара па інфармацыйнавыхаваўчай рабоце Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, старшыні Аршанскага райвыканкама Віцебскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра[2].

Зноскі