Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор
Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор | |
---|---|
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1942 |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор (1886, в. Карчоўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 12 красавіка 1942) — прафесар, першы дырэктар адноўленага ў 1919 годзе Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1903—1907 гадах член РСДРП.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча, потым матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1909 годзе абараніў дысертацыю і з 1910 года па 1919 год працаваў у каморніцка-земляробчым вучылішчы.
У 1919—1920 гадах прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і быў абраны першым яго дырэктарам (1919—1924).
Працаваў прафесарам у Сібірскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Омск), у 1928—1929 гадах быў загадчыкам кафедры землеўпарадкавання і праектавання.
Арыштаваны 1 студзеня 1933 года ў Горках, асуджаны 8 мая 1933 года як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі ў сістэме наркамата земляробства БССР» да 10 гадоў. Рэабілітаваны трыбуналам 16 ліпеня 1958 года[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альгерчик, В. Заговор царской профессуры / В. Альгерчик // Белорусская нива. — 1996. — 6 июня.
- Михайлов, А. Профессор Киркор и другие / Михайлов А. // Живая вода. — 1996. — 30 марта.
- Цыганаў, А. Р. Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць / А. Р. Цыганаў, А. П. Курдзека, У. М. Ліўшыц; БДСГА. — Горкі: БДСГА, 2010. — Ч. 1: 100 пытанняў і адказаў. — 146 с. — (у змесце: С. 93—94).
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Выкладчыкі Омскага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены РСДРП
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі