Уладзіслаў Алегавіч Насібулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Насібулін
Поўнае імя Уладзіслаў Алегавіч Насібулін
Нарадзіўся 6 ліпеня 1989(1989-07-06)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 174 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Алімпія (Савынці)
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Украіна Металург (Данецк)
2005—2006 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2013 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2006—2009   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 69 (12)
2010—2011   Украіна Ільічовец (Марыупаль) 13 (0)
2012—2013   Украіна Зорка (Кіраваград) 26 (6)
2013—2018 Украіна Палтава 129 (24)
2018—2020 Беларусь Мінск 53 (7)
2021 Украіна Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 3 (0)
2021— Украіна Алімпія (Савынці) 7 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Украіна Украіна (да 17) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019

Уладзіслаў Насібулін (нар. 6 ліпеня 1989, Дэбальцэвэ) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Алімпія» з Савынцоў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец юнацкіх каманд данецкіх «Металурга» і «Шахцёра». З 2006 года пачаў выступаць у Другой лізе за «Шахцёр-3». У сезоне 2009/10 выступаў за моладзевы склад «Шахцёра», з якім стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Украіны.

У 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду марыупальскаму «Ільічоўцу». 6 жніўня 2010 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць запарожскага «Металурга» (0:0). Сезон 2012/13 правёў у кіраваградскай «Зорцы», а з 2013 года доўгі час выступаў за «Палтаву», пазней стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2017/18 «Палтава» выйшла ў Прэм’ер-лігу, аднак у чэрвені 2018 года каманда спыніла існаванне.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы, у 10 матчах забіў 4 галы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, у сезоне 2020 быў капітанам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].

У красаівку 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад клуба «Гарняк-Спорт», а ў ліпені 2021 года перабраўся ў «Алімпію» з аматарскага чэмпіянату Украіны.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе згуляў у адным матчы за юнацкую зборную Украіны.

Зноскі