Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка
Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Барысавіч Зелянкевіч | ||||||
Пераемнік | Людміла Андрэеўна Пастаялка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1949 |
||||||
Смерць | 1 красавіка 2018[1] (68 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | эндакрыналогія | ||||||
Месца працы |
|
||||||
Узнагароды |
Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (20 жніўня 1949, Краснадар, РСФСР — 1 красавіка 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 2001 па 2002 гады. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАНБ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Краснадары.
У 1972 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.
У 1972—1976 гадах працаваў лекарам, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
У 1976—1978 гадах — урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.
У 1978—1980 гадах загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.
У 1980—1984 гадах — загадчык лабараторыі МДМІ.
У 1984—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу.
У 1990—1996 гадах — дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны.
У 1996—1999 гадах — дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі.
У 1999—2001 гадах — дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.
19 кастрычніка 2001 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[4], 29 красавіка 2002 года за сур’ёзныя хібы ў працы вызвалены ад пасады[5].
Памёр 1 красавіка 2018 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя напрамкі дзейнасці — праблемы радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, адной манаграфіі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1982)
Зноскі
- ↑ Памёр Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка — Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 красавіка 2018.
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-329787&strq=l_siz=20
- ↑ Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения — 2009.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2001 года № 598 «О назначении В.А.Остапенко Министром здравоохранения Республики Беларусь» (руск.) (2001).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 апреля 2002 года № 230 «Об освобождении В.А.Остапенко от должности Министра здравоохранения Республики Беларусь» (руск.) (2002).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
- Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения / И. В. Пантюк // Медицинские новости. — 2009. — № 7. — С. 4—10. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.mednovosti.by/journal.aspx?article=4346.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Краснадары
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выпускнікі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
- Выкладчыкі БДМУ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Асобы
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі