Уладзіслаў Аляксеевіч Рыжкоў
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзіслаў Аляксеевіч Рыжкоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 лютага 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Уладзіслаў Рыжкоў (нар. 28 лютага 1990, Варонеж, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У юнацкім узросце далучыўся да школы маскоўскага «Спартака». У 2006 і 2007 годзе з маскоўскай камандай выйграваў чэмпіянат Расіі сярод дублюючых складаў. 31 жніўня 2008 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Спартаком» з Нальчыка, а ў наступнай гульні, 13 верасня супраць «Масквы», адзначыўся дэбютным голам.
У студзені 2010 года на правах арэнды далучыўся да яраслаўскага «Шынніка», а ў ліпені таго ж года падпісаў кантракт з сочынскай «Жамчужынай». У другой палове 2011 года гуляў за краснадарскую «Кубань», дзе пераважна выступаў за дубль, у Прэм’ер-лізе правёў 1 матч. У лютым 2012 года перайшоў у ніжагародскую «Волгу», аднак у сезоне 2012/13 перастаў выхадзіць на поле. У студзені 2013 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам», аднак ужо ў лютым ён быў разарваны, і паўабаронца папоўніў склад «Сібіры».
У лютым 2014 года стаў іграком тульскага «Арсенала», якому двойчы дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. Сезон 2017/18 правёў у арэндзе ў «Тамбове», а пасля зноў стаў іграком «Сібіры».
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У жніўні 2019 года пакінуў віцебскую каманду[3]. Неўзабаве вярнуўся ў Расію і папоўніў склад краснадарскага «Ураджая», дзе гуляў да канца сезона 2019/20.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі.
Зноскі
- ↑ Vladislav Ryzhkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Витебск" объявил о подписании российского хавбека
- ↑ Рыжков покинул "Витебск", Рамон и Соломатин не подошли команде
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Кубань Краснадар (2018)
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Сібір Новасібірск
- Ігракі ФК Тамбоў
- Ігракі ФК Арсенал Тула
- Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Кубань Краснадар
- Ігракі ФК Жамчужына Сочы
- Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
- Ігракі ФК Спартак Масква