Уладзіслаў Анатолевіч Крывіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Крывіцкі
Поўнае імя Уладзіслаў Анатолевіч Крывіцкі
Нарадзіўся 3 ліпеня 1995(1995-07-03)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (0)
2016   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 12 (1)
2020—2021 Казахстан Кыран (Туркестан) 29 (1)
2022 Беларусь Дынама (Брэст) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 сакавіка 2023.

Уладзіслаў Крывіцкі (нар. 3 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2014 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да сталічнага «Тарпеда»[3], а ў ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сезона[4], аднак не дапамог камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

У першай палове 2018 года выступаў за «Энергетык-БДУ»[5]. У снежні 2018 года з-за рэцыдыву траўмы прыпыніў кар’еру[6].

У снежні 2019 года зноў пачаў трэніравацца з «Энергетыкам-БДУ»[7]. У красавіку 2020 года ўвайшоў у заяўку казахстанскага клуба «Кыран»[8].

У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У брэсцкай камандзе быў іграком ратацыі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Дынама».

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 10 0
2014 дубль Мінск Беларусь 19 1
2015 дубль Мінск Беларусь 22 3
2016 (1) Д2 Тарпеда Беларусь 11 0
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 10 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 12 1
2020 Д2 Кыран Казахстан 11 0
2021 Д2 Кыран Казахстан 18 1
2022 Д1 Дынама Беларусь 9 0

Зноскі