Уладзіслаў Андэрс
Уладзіслаў Альберт Андэрс (польск.: Władysław Albert Anders; 11 жніўня 1892, Блонне каля Кросневіц, Кутнаўскі павет — 12 мая 1970, Лондан) — генерал броні (генерал-лейтэнант) польскай арміі, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны (гл. Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)), галоўнакамандуючы польскімі сіламі на Захадзе (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на землях, што ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Бацька Альберт Андэрс — аграном, працаваў адміністратарам маёнткаў, маці Эльжбета. Бацькі былі немцамі па паходжанні, пратэстанцкага веравызнання.
Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 года ў расійскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. Браў удзел у фарміраванні аддзелаў Першага Польскага Корпуса, якім камандаваў Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дахаты і далучыўся да Войска Польскага. Шэф штабу Арміі Велікапольскай у велікапольскім паўстанні 1919 года. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года камандываў 15 Палком познанскіх уланаў.
У кастрычніку 1921 года навучаўся ў Вышэйшай ваеннай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генеральнага Інспектара Кавалерыі. З лістапада 1925 — камендант Варшавы. Пад час майскага перавароту — шэф штаба ўрадавых войскаў. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасля Навагрудскай Брыгады Кавалерыі, камандзір гарнізона Баранавічы. Адтуль накіраваўся на вайну 1939 года.
Падчас прабівання Арміі Познань і Памор’е да Варшавы адмовіўся выконваць загад пра абарону Кампіноскай пушчы, матывуючы тым, што брыгада панесла вялікія страты. З 12 верасня 1939 года камандуючы аператыўнай групай кавалерыі. Пасля цяжкіх баёў пад Міньскам Мазавецкім і Тамашовам Любельскім яму пашчасціла прабіцца на поўдзень. Здолеў расфарміраваць групу кавалерыі на малыя групы, якія мусілі прабівацца да Венгрыі. Прабіваючыся разам з адной такой групай 29 верасня ў ваколіцах Самбара, Андэрс, двойчы паранены, трапіў у савецкі палон.
Утрымліваўся ў львоўскім шпіталі, пасля ў вязніцы Львова. 29 лютага 1940 года вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязніцу НКУС на Лубянцы. Пад час 22-месячнага побыту быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы аб службе ў Чырвонай арміі. Вызвалены пасля пачатку савецка-нямецкай вайны.
З 4 жніўня 1941 года ствараў Польскія Узброеныя Сілы ў СССР. Пасля эвакуацыі летам 1942 войска і 20 тысяч грамадзянскіх (уратаваных з вязніц і лагероў) да Ірана, стаў камандуючым Польскай Арміі на Усходзе (Іран, Палесціна) і 2 Польскага Корпуса, якім кіраваў у італьянскай кампаніі (бітва пад Монтэ-Касіна). З 2 кастрычніка 1944 да 5 мая 1945 года выконваў абавязкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскіх Сілаў.
Зноскі
- ↑ а б Władysław Anders // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wladyslaw Anders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Władysław Anders // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://culture.pl/pl/tworca/irena-anders
- ↑ https://www.gov.pl/web/wlochy/ambasador
- ↑ http://anders.wsiz.rzeszow.pl/varia.html
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Андэрс
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Лацыа
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Капітаны (Расійская імперыя)
- Генералы броні (II Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Асобы
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя залатым крыжам Заслугі з мячамі
- Узнагароджаныя медалём «Удзельніку вайны. 1918—1921»
- Узнагароджаныя крыжам «За Монтэ-Касіна»
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
- Кавалеры ордэна Лазні
- Узнагароджаныя Італьянскай зоркай
- Узнагароджаныя Зоркай 1939—1945
- Узнагароджаныя Брытанскім медалём абароны
- Узнагароджаныя Ваенным медалём 1939—1945
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Узнагароджаныя крыжам «За воінскую доблесць»
- Кавалеры і дамы Вялікага крыжа ласкі магістра Мальтыйскага ордэна
- Кавалеры Вялікага крыжа pro Merito Melitensi
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
- Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Генералы броні (Польскі ўрад у выгнанні)
- Военачальнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
- Выпускнікі Рыжскага політэхнічнага інстытута (Расійская імперыя)
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Члены Савета трох
- Армія Андэрса