Уладзіслаў Ігаравіч Барысенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Барысенка)
Футбол
Уладзіслаў Барысенка
Поўнае імя Уладзіслаў Ігаравіч Барысенка
Нарадзіўся 5 сакавіка 1997(1997-03-05)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вертыкаль
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2016—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 16 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2018 Беларусь Ліда 7 (0)
2018 Беларусь Чысць 4 (0)
2019 Беларусь Слонім-2017 11 (0)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 15 (1)
2021— Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2017

Уладзіслаў Барысенка (нар. 5 сакавіка 1997, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца калінкавіцкай «Вертыкалі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Калінкавічах, але ў малым узросце пераехаў у Мінск, дзе пачаў займацца футболам у школе «Змена», але пазней перабраўся ў «Дынама». У складзе дынамаўцаў дайшоў да дубля, аднак за асноўную каманду не згуляў.

У жніўні 2016 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[3]. Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 26 верасня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, і пазней замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4]. Замацавацца ў асноўным складзе навапалачан не здолеў, выступаў у асноўным за дубль.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах» і «Мінску», але беспаспяхова, і ў сакавіку далучыўся да «Ліды». У складзе лідчан стаў выхадзіць на замену, а з чэрвеня не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[5], і ў верасні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон у складзе клуба «Слонім-2017». У ліпені 2019 года пакінуў слонімскую каманду[6].

У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да канца сезона 2020. З лета 2021 года стаў выступаць у Другой лізе за калінкавіцкую «Вертыкаль».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама Беларусь 14 0
2016 (1) дубль Дынама Беларусь 9 0
2016 (2) Д1 Славія-Мазыр Беларусь 8 0
2017 (1) Д1 Славія-Мазыр Беларусь 8 0
2017 (2) Д1 Нафтан Беларусь 3 0
2018 (1) Д2 Ліда Беларусь 7 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 4 0
2019 (1) Д2 Слонім-2017 Беларусь 11 0
2020 Д2 Граніт Беларусь 15 1

Зноскі