Уладзіслаў Вадзімавіч Шубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Шубовіч
Поўнае імя Уладзіслаў Вадзімавіч Шубовіч
Нарадзіўся 3 мая 2000(2000-05-03)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2018—2022 Беларусь Рух (Брэст) 25 (1)
2020   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 19 (1)
2021   Беларусь Крумкачы (Мінск) 20 (0)
2022   Беларусь Смаргонь 3 (0)
2022— Беларусь Смаргонь 30 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Уладзіслаў Шубовіч (нар. 3 мая 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе спачатку гуляў у аснове, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену або заставацца на лаўцы запасных.

У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкай камандай, якая выйшла ў Вышэйшую лігу, а ў красавіку далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Рух»[5] і пачынаў падрыхтоўку да новага сезона з брэсцкай камандай, а ў сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Крумкачы»[6]. У складзе сталічнай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[7].

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але беспаспяхова, і ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні»[8]. Дапамог камандзе па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года пакінуў клуб[9]. У пачатку 2024 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», а ў лютым вярнуўся ў «Смаргонь» і падпісаў новы кантракт[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 20 0
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 8 0
2018 (2) Д3 Рух Беларусь 14 1
2019 Д2 Рух Беларусь 11 0
2020 Д2 Граніт Беларусь 19 1
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 20 0
2022 Д2 Смаргонь Беларусь 14 1
2023 Д1 Смаргонь Беларусь 19 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_shubovich/
  2. https://www.transfermarkt.com/vladislav-shubovich/profil/spieler/668693
  3. https://teams.by/vladislav-shubovich/player-220660/
  4. Ряды команды пополнили четыре игрока (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мікашэвіцкага «Граніта» (3 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020.
  5. Шубович и Сибилёв вернулись из аренды (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021.
  6. НФК "Крумкачы" арендовал у "Руха" Шубовича (руск.). football.by (23 сакавіка 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  7. "Крумкачы" покинули двое футболистов (руск.). football.by (1 снежня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  8. "Сморгонь" объявила о подписании контрактов с пятью игроками (руск.). football.by (11 сакавіка 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  9. "Сморгонь" рассталась с Шубовичем (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Шубович вернулся в "Сморгонь" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.