Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Васілючак)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Васілючак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак
Нарадзіўся 28 сакавіка 1994(1994-03-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Ліда
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 11 (-23)
2016   Сцяг Беларусі Смаргонь 5 (-4)
2016   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 9 (-20)
2017 — 2018   Сцяг Беларусі Гарадзея 15 (-21)
2019 —   Сцяг Беларусі Ліда
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (-2)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 37 (-35)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь B 1 (-0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2017.

Уладзіслаў Васілючак (нар. 28 сакавіка 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Ліда» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезону 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезону 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта[2]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець трывалую ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[3], аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года[4], а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезону 2016[5]. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[6], дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезону 2016 вярнуўся ў Гродна[7].

У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею»[8]. Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман»[9]. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[10]. У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11]. У другой палове сезону 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[12].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман Сцяг Беларусі 5 -8
2012 дубль Нёман Сцяг Беларусі 17 -21
2013 дубль Нёман Сцяг Беларусі 10 -11
2014 дубль Нёман Сцяг Беларусі 16 -15
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 10 -20
2016 (1) Д2 Смаргонь Сцяг Беларусі 5 -4
2016 (2) Д1 Граніт Сцяг Беларусі 9 -20
2017 Д1 Гарадзея Сцяг Беларусі 13 -18
2018 (1) Д1 Гарадзея Сцяг Беларусі 2 -3
2018 (2) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 1 -3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]