Уладзіслаў Віталевіч Паўленка
Поўнае імя | Уладзіслаў Віталевіч Паўленка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 168 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзіслаў Паўленка (нар. 5 красавіка 1994, Нікапаль, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2006 па 2008 год выступаў за каманду «Нікапаль-98» у першынстве Днепрапятроўскай вобласці. Пазней, з 2010 года, выступаў за днепрапятроўскае вучылішча фізічнай культуры (ВФК) у дзіцяча-юнацкім чэмпіянаце Украіны.
У ліпені 2011 года перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». Спачатку доўгі час выступаў за дубль крымскага клуба. Узімку 2012/2013 далучыўся да асноўнага складу «Таўрыі», што ў многім стала магчыма дзякуючы забароне ФІФА на ажыццяўленне «Таўрыяй» трансфераў. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 сакавіка 2013 года ў матчы з «Карпатамі», выйшаўшы ў стартавым складзе. Усяго ў сезоне 2012/13 прыняў удзел у 7 матчах.
У першай палове сезона 2013/14 звычайна толькі выхадзіў на замену, але з сакавіка 2014 года стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона «Таўрыя» спыніла існаванне. Другую палову 2014 года правёў у складзе «Гаверлы», за якую згуляў у 4 матчах, а з кастрычніка 2014 года выступаў толькі за моладзевы склад закарпацкага клуба.
У лютым 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу Беларусі[2]. У віцебскім клубе трывала замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].
У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбекскага «Наўбахора», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Маш’ал». У жніўні 2017 года стаў іграком клуба другога дывізіёна Узбекістана «Сурхан» з Тэрмеза. У 2018 годзе зноў гуляў за «Маш’ал», а ў верасні вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Нікапаль», пакінуў яго ў канцы года.
З ліпеня 2019 года пачаў выступаць за «Ужгарад». У лютым 2020 года далучыўся да армянскага «Арагаца», а сезон 2020/21 правёў у малдаўскай «Сперанцы». У лютым 2022 года стаў іграком «Любамыр», аднак так і не згуляў за клуб, а ў верасні 2022 года перайшоў у «Рубікон». У сакавіку 2023 года быў заяўлены за «Звягель». У жніўні 2023 года далучыўся да мікалаеўскага «Васта», аднак у тым жа месяцы пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012—2013 гадах выступаў за юніёрскую зборную Украіны (да 19). Увосень 2012 года гуляў за юніёрскую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы да 19, дзе адзначыўся двума галамі і дапамог камандзе прайсці ў элітны раўнд. Пасля элітнага раўнда (май 2013 года) Украіна выбыла з далейшай барацьбы, і Паўленка скончыў выступы за зборную.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladyslav Pavlenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды "Витебска"
- ↑ Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск"
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Нікапалі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
- Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Наўбахор
- Ігракі ФК Маш’ал
- Ігракі ФК Сурхан Тэрмез
- Ігракі ФК Нікапаль
- Ігракі ФК Ужгарад
- Ігракі ФК Арагац
- Ігракі ФК Сперанца Ніспарэнь
- Ігракі ФК Любамыр Ставышчэ
- Ігракі ФК Рубікон Кіеў
- Ігракі ФК Звягель
- Ігракі ФК Васт Мікалаеў